Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Захапіўся старшыня французскай “каралевай”

1393 0 23:12 / 24.01.2008
Шмат чаго на сваім доўгім хлебаробскім вяку пабачыў старшыня калгаса “СВК “50 год Кастрычніка” Рэчыцкага раёна Р. К. Шпакаў.
35 гадоў узначальвае ён гаспадарку. І здзівіць чым-небудзь у сель-скай вытворчасці Рыгора Купрыянавіча амаль немагчыма. Не паверыў першапачаткова ён і ў патэнцыяльныя магчымасці высокай ураджайнасці кукурузы французскай селекцыі. Лічыў, што добра растуць на нашых землях днепрапятроўскія, малдаўскія і айчынныя сарты “каралевы” палёў. Але калі на невялікіх
участках пасеялі ў калгасе французскую кукурузу і атрымалі першы ўраджай, погляды ў Рыгора Купрыянавіча змяніліся. І сёлета з 500 гектараў французская “каралева” займае 150, а ў наступным годзе будзе пасеяна амаль на ўсёй плошчы.
І невыпадкова. Паглядзіце на здымак. Рэдка дзе можна ўбачыць такія густыя высокія сцёблы, ды яшчэ настолькі шчыльныя.
— На гэтай кукурузе і пачаткі адметныя з буйным зернем, — расказвае пра французскую “каралеву” палёў Рыгор Купрыянавіч. — Мы ўбяром яе на сілас, калі пачаткі будуць у стадыі васковай спеласці. Адзін кілаграм такога корму ўтрымлівае прыкладна 0,5 кармавой адзінкі, у той час як у звычайным кукурузным сіласе прыкладна
0,18 кармавой адзінкі.
Сцяпан БАЛОТКІН
Общество
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg


морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg