Камбайн з поля, а плуг у баразну
1714 0 23:12 / 24.01.2008
А. С. Якабсон выказаў цёплыя словы падзякі хлебаробам Гомельскага раёна за старанную высокаэфектыўную працу.
Па выніках работы за першае паўгоддзе раён праславіў усю вобласць. Тут валавая вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі на кожны гектар сельгасугоддзяў даведзена да 523,3 тысячы рублёў. Гэты паказчык дазволіў гамяльчанам заняць другое месца ў рэспубліцы, прапусціўшы наперад толькі Мінскі раён. Па ўсіх напрамках гамяльчане працуюць высокаэфектыўна, са станоўчай дынамікай. Сёлета, напрыклад, як ніколі раней парадавала хлебная ніва. Сярэдняя ўраджайнасць у параўнанні з мінулым годам значна павялічылася і перавышае 30 цэнтнераў збожжа з гектара. Прыкладна на 20 тысяч тон больш тут намалацілі ўсяго збожжа. Яго валавы збор сёлета перавысіў 51 тысячу тон.
Яшчэ да селектарнай нарады мне давялося гутарыць са старшынёй райвыканкама У. С. Маёравым.
— Вядома, поспех сам па сабе не прыйшоў, — сказаў Уладзімір Сяргеевіч. — Ён забяспечваўся стараннай самаадданай працай нашых хлебаробаў на працягу ўсяго года. Мы па інтэнсіўных тэхналогіях і ў сціслыя тэрміны правялі асеннюю, а затым і вясеннюю сяўбу. Добра заправілі глебу арганічнымі і мінеральнымі ўдабрэннямі. Узорна дагледзелі пасевы. Але асабліва плённа папрацавалі вяскоўцы ў час жніва. Ніхто з іх не лічыўся з асабістым часам. Людзі працавалі з поўнай аддачай. Вялікі дзякуй ім за гэта.
Значна прыбавілі сёлета ў рабоце хлебаробы Мазырскага, Буда-Кашалёўскага і некаторых іншых раёнаў, дзе паспяхова праведзена жніво і атрымана значная прыбаўка хлеба ў параўнанні з папярэднім годам. Уборка збожжавых і зернебабовых культур і ў цэлым па вобласці прайшла паспяхова. Па яе тэмпах нашы хлебаробы апярэдзілі нават працаўнікоў вёскі Брэсцкай вобласці.
— А вось па хлебанарыхтоўках, на вялікі жаль, мы адстаём ад брэстчан, — падкрэсліў на селектарнай нарадзе А. С. Якабсон. — Там рапартавалі, што ўжо справіліся з пастаўкамі хлеба дзяржаве, а мы на сённяшні дзень дзяржзаказ не выканалі і на 70 працэнтаў. Трэба тэрмінова паўсюдна ў вобласці прывесці ў дзеянне маючыя рэзервы, мабілізаваць людзей і ў бліжэйшыя дні па-правіць становішча. Трэба звярнуць асаблі-вую ўвагу і на продаж піваварнага ячменю.
Аляксандр Серафімавіч зазначыў, што работ зараз у вяскоўцаў скапілася шмат і іх неабходна весці арганізавана і ў комплексе.
Старшыня абласнога камітэта па сель-скай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама Л. М. Апанасюк звярнуў увагу ўдзельнікаў нарады на той факт, што сёлета з улікам павелічэння намалотаў збожжа можна лепш забяспечыць жывёлагадоўчыя комплексы ўласнымі кармамі.
— Не трэба забываць, што 90 працэнтаў свініны ў вобласці мы атрымліваем на
комплексах, — напомніў Леанід Мікалаевіч. — А свае кармы — гэта не толькі павелічэнне вытворчасці мяса, а і зніжэнне яго сабекошту. Тое ж можна сказаць і пра птушкафабрыкі. У перспектыве трэба браць кірунак толькі на вытворчасць уласных кармоў, нарошчваць валавы збор збожжа, ужо зараз трэба паскорыць тэмпы падрыхтоўкі да сяўбы азімых культур.
— А іх плошчы сёлета расшыраны да 225600 гектараў, — удакладніў намеснік старшыні аблсельгасхарчу В. І. Яцэвіч. — Аднак падрыхтоўка глебы пакуль у многіх гаспадарках вядзецца марудна. Калі ў перадавых раёнах узарана ўжо 60 — 70 і больш працэнтаў да патрэбнага, то ў Чачэрскім — толькі 15 працэнтаў плошчы да плана. Паскорыць работы трэба ў Рагачоўскім, Жлобінскім, Кармянскім, некаторых іншых раёнах, а таксама асаблівую ўвагу ў гэтыя дні звярнуць на набыццё недастаючых мінеральных удабрэнняў і пратручвальнікаў. Больш эфектыўна працаваць і з арганікай.
Аб тым, што трэба паскорыць тэмпы ўборачных і іншых палявых работ, гаварыў і намеснік старшыні аблвыканкама Г. В. Дашкевіч.
— Аднак не варта забываць пра малочную жывёлагадоўлю, — падкрэсліў Георгій Віктаравіч. — Зараз ёсць усе магчымасці для прыбаўкі малака ў параўнанні з леташнім. Для гэтага ў суткі на карову трэба выдзяляць не менш як па 60 кілаграмаў зялёнай масы і па паўтара кілаграма канцэнтратаў. Адначасова неабходна палепшыць на асобных фермах арганізацыю працы людзей, ствараць для іх работы неабходныя ўмовы.
На селектарнай нарадзе было адзначана, што пакуль недастаткова нарыхтавана кармоў для жывёлы і на наступны стойлавы перыяд. Пастаўлена задача кожнай гаспадарцы прыбаўляць штодзённа не менш як па 0,25 цэнтнера кармавой адзінкі на ўмоўную галаву.
Сцяпан БАЛОТКIН
Самое читаемое
Другие статьи раздела
0 Обсуждение Комментировать