“Каралева палёў” дапамагае эканоміць
1469 0 23:13 / 24.01.2008
і камунальнае сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства “Саўгас “Камінтэрн” Буда-Кашалёўскага раёна.
Гэта гаспадарка з’яўляецца адной з буйнейшых у раёне. Апрача раслінаводства і малочнай жывёлагадоўлі, спецыялізуецца на вытворчасці свініны. За апошнія два гады тут зроблены значны крок па павелічэнню валавых збораў збожжа, кукурузы, іншых сельскагаспадарчых культур, малака і мяса. За мінулыя дзевяць месяцаў надой малака ад каровы павялічыўся ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года амаль на 400 кілаграмаў і склаў 1922 кілаграмы. Валавая вытворчасць гэтай прадукцыі з 1072 тон узрасла да 1368 тон. Свініны атрымана на 12 тон больш, чым за дзевяць месяцаў летась.
— Гэтыя галіны будуць і ў перспектыве дынамічна развівацца, — гаворыць дырэктар саўгаса С. Р. Шаўчук. — Але немалаважна і тое, што зніжаецца сабекошт на нашу прадукцыю. Асабліва паменшыліся затраты на яе ў жніўні — кастрычніку.
Як расказаў Сяргей Раманавіч, гэта дасягнута дзякуючы таму, што сёлета ў гаспадарцы ў асноўным пераходзяць на забеспячэнне жывёлы і ў першую чаргу свіней канцэнтраванымі кармамі ўласнай вытворчасці, якія не толькі лепшай якасці, а і значна дзешавейшыя, чым прывазныя. Для гэтых мэт сёлета былі значна расшыраны плошчы пад збожжавыя культуры. У выніку намалочана 5388 тон зерня, у той час як летась яго было 3612 тон. Тут трэба зазначыць, што ў “Камінтэрне” ў ліку першых у раёне завяршылі жніво. Камбайнер гэтай гаспадаркі Юрый Уладзіміравіч Цалуйка намалаціў больш тысячы тон збожжа і стаў пераможцам у спаборніцтве камбайнераў раёна.
Парадавала хлебаробаў гаспадаркі не толькі хлебнае поле, а і кукурузнае, якое таксама было значна пашырана ў параўнанні з леташнім. “Каралева палёў” вырасла на славу. Яна была своечасова ўбрана на сілас, запасы якога значна папаўняліся. А зараз пачалася ўборка кукурузы на зерне, якая на гэтыя мэты займае больш 200 гектараў. Работу вядуць на КЗР-10 з адпаведнай прыстаўкай камбайнер А. Я. Чарнышоў і яго памочнік А. А. Ермакоў.
— Сёлета мы на практыцы пераканаліся, што сельмашаўцы вырабляюць для вяскоўцаў патрэбную і высокапрадукцыйную тэхніку, — дзеліцца сваімі думкамі Аляксандр Яўгенавіч. — Добрых намалотаў я дабіўся ў час жніва. І зараз спраўляюся з работай. А працаваць люба. Паглядзіце, якія прыгожыя, на-
поўненыя буйным зернем пачаткі.
— Ураджайнасць сапраўды добрая, — пацвярджае словы механізатара С. Р. Шаўчук. — Думаем за кошт кукурузы валавы збор зерня павялічыць яшчэ не менш як на 1000 тон. З яе ўлікам сёлета і ў наступную зіму забяспечанасць жывёлы ўласнымі канцэнтраванымі кармамі перавысіць 85 працэнтаў да патрэбнага. Але ёсць у нас і праблемы. Не хапае саляркі для сушкі кукурузы на адпаведных агрэгатах. Няма пакуль і грошай на яе закупку. У райсельгасхарчы і аблсельгасхарчы абяцалі дапамагчы. Калі не будзем мець магчымасці прасушыць кукурузу на зерне, то закладзем яе ў траншэі...
Сцяпан БАЛОТКІН
Самое читаемое
Другие статьи раздела
0 Обсуждение Комментировать