Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Дзяўчаты ў камуфляжы

1538 0 23:13 / 24.01.2008
Дзяўчаты ў войску — зараз гэтым ужо нікога не здзівіш. Але чаму іх вабіць займацца такой, здавалася б, нежаночай справай? Ці, наадварот, жаночай, калі пазбавіцца састарэлых стэрэатыпаў? Каб атрымаць адказы на гэтыя пытанні, я накіравалася ў гомельскай СШ № 23, дзе існуюць профільныя ваенна-патрыятычныя класы, у якіх ёсць прадстаўніцы і быццам бы слабага полу.
Трэба сказаць, што, каб дабрацца да аб’екта, мне прыйшлося здзейсніць нешта накшталт марш-кідка. Справа ў тым, што сама школа знаходзіцца на ўзвышшы, побач з ёй новабудоўлі, разрытая машынамі зямля, а найкарацейшы шлях якраз праз гару. Так што мне нічога не засталося, як узбірацца наверх. Што казаць, мая фізічная падрыхтоўка на да-дзеным этапе не такая, як у курсантаў ваенных ВНУ. Не губляючы дарэмна часу, пацікавілася навакольным асяроддзем. Аказалася, што злева ад школы — будаўніцтва, горкі, ямкі і новы ўкладзены асфальт, а насупраць — пустэча. Карацей, сапраўдная перасечаная мясцовасць. Маё творчае ўяўленне адразу ж намалявала адпаведную карціну: “ваенныя” школьнікі з цяжкімі рукзакамі за плячыма, сцякаючы потам, бягуць крос, а бязлітасны камандзір крычыць: “Хутчэй! Хутчэй!”… Як потым вы-светлілася, усё гэта было вельмі блізка да рэчаіснасці. Курсанты ваенна-патрыятычных класаў кожны дзень пасля ранішняга агляду ў рамках праграмы фізічнай падрыхтоўкі бегаюць крос…
Вось, нарэшце, я і ў школе. Атмасфера яшчэ тая: дзіцячая бега-ніна, мітусня, крыкі — вось дзе кіпіць жыццё! Так у любой школе. Аднак не ў любой ёсць вучні ў форме. У 23-й ваенна-патрыятычных класаў цэлых тры: два 10-х і адзін 11-ты. І дзяўчат у іх шмат. Так, да прыкладу, у адным толькі 11 ”Б” класе з 23 чалавек 10 дзяўчынак — так бы мовіць, гендэрнае раўнапраўе ў дзейнасці. Да іх я і звярнулася. Маё першае пытанне Лене Давыдавай — камандзіру ўзвода — і яе “падначаленай” Іры Шаўчэнка было такое:
— Навошта вам, дзяўчынкам, гэта?
— Мы ўсе хочам паступіць у Ваенную акадэмію ў Мінску, — адказвае Лена. — У нашай школы дагавор з гэтай ВНУ: павінна паступіць не менш за 50 працэнтаў вучняў класа. І мы спадзяемся. Да таго ж нас выхоўваюць як дэсантнікаў, а я з дзяцінства марыла скокнуць з парашутам. Мая мара ажыццявілася — на маім рахунку ўжо пяць скачкоў.
— Мой бацька праходзіў службу ў ВДВ, — дадае Іра. — Можа, тут гены адыгралі сваю ролю? Я таксама люблю неба. Ужо чатыры разы скокнула з парашутам з вышыні больш за 1000 метраў!
— Дзяўчаты, якія ўражанні ў вас падчас палёту? Страшна скакаць?
— Не, зусім не. Адчуваеш прыліў адрэналіну, — прызналася Лена. — Упэўнена, што ніякім іншым спосабам атрымаць такія вострыя пачуцці нельга! І баяцца гэтага ў прынцыпе не трэба.
— А я адчула свабоду. Калі першы раз скачаш з парашутам, не страшна, бо яшчэ не асэнсоўваеш да канца, што робіш…
Увесь 11 ”Б” перад тым, як зрабіць такія скокі, прайшоў вялікую падрыхтоўку на школьных трэнажорах, а таксама на базе інстытута МНС. Так што праца была сур’ёзная. Зараз, па словах намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце
У. В. Глушакова, вядзецца яшчэ больш сур’ёзная праца: хутка бу-дзе створана ваенна-патрыятычнае аддзяленне, для яго адвядуць цэлы паверх будынка школы і новыя курсанты будуць жыць там увесь час. Разам з тым Уладзімір Віктаравіч адзначыў, што дзяўчаты, якія вучацца ў такіх класах, маюць пэўныя перавагі, бо калі хлопцы могуць служыць пасля заканчэння Ваеннай акадэміі толькі ў адным канкрэтным родзе войск, то дзяўчаты, скончыўшыя акадэмію па спецыяльнасці “Аўтаматызаваныя сістэмы кіравання і сувязь”, змогуць служыць у розных відах войск. Так што, дзяўчаты, рабіце высновы! Карыстайцеся момантам!
Дзяўчаты і хлопцы з 11 ”Б” на роўных удзельнічаюць у святочных мерапрыемствах горада, вахтах памяці, выступаюць на спаборніцтвах, займаюцца грамадскай дзейнасцю. Вось і старшына курса Мікалай Блохаў разам з братам Анатолем нядаўна дапамог міліцыі затрымаць наркамана, які абвінавачваецца па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Коля прызнаўся, што ён паступіў у ваенна-патрыятычны клас, каб у будучым абараняць Радзіму і стаць дастойным афіцэрам.
Развіта ў “ваенных” школьнікаў і пачуццё ўзаемадапамогі. Старэйшыя курсанты падтрымліваюць малодшых, рыхтуюць іх да прысягі, якую тыя хутка будуць прымаць, вучаць выходзіць са строю, рабіць даклад камандзіру, даюць парады маральнага характару. Словам, жыццё ў іх насычанае і цікавае: і павучыцца можна, і з парашутам скокнуць, і вопытам падзяліцца.
Наталля СТАРЧАНКА
Общество
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg


морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg