Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Часнок прапісваецца на Палессі

1465 0 23:13 / 24.01.2008
ГОМЕЛЬ. Сёлета ўпершыню ў чатырох раёнах вобласці пасаджана 10 гектараў часнаку. Як паведаміў генеральны дырэктар абласной асацыяцыі плодаагародніннай прадукцыі і бульбы В. А. Папкоў, ураджай у асноўным будзе выкарыстаны на насенне, а потым часнок будзе вырошчвацца на прамысловай аснове. Плануецца забяспечыць ім, як зараз і цыбуляй, патрэбы вобласці, а частку рэалізоўваць, у тым ліку і за межы рэспублікі.


“Бардо”, але не віно

БУДА-КАШАЛЁВА. Аматары французскага віна з такой назвай могуць не радавацца. Размова ідзе пра сталовыя буракі сорту “Бардо”, якія вырошчваюцца ў камунальным сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве “Камінтэрн”. Але цана за іх насенне не меншая, чым за віно. Каб набыць гэта насенне даводзілася плаціць шмат грошай. Таму ў гаспадарцы ўпершыню сёлета пасеялі пяць гектараў караняплодаў на насенне і атрымалі яго сем тон. На наступны год хопіць не толькі сабе, а і на рэалізацыю іншым сельгаспрадпрыемствам раёна і вобласці, якія спецыялізуюцца на вытворчасці агароднінных культур. Цана на насенне ў “Камінтэрне” значна меншая, чым за мяжой.

У гарошка
добрая дарожка

Петрыкаў. Палюбілі ў камунальным сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве “Заветы Ільіча” зялёны гарошак. І вырошчваюць яго тут усё больш і больш. Сёлета атрымалі, напрыклад, 322 тоны — на 182 тоны больш, чым летась.
— Уся гэта прадукцыя перапрацавана на нашым Капцэвіцкім агароднінна-сушыльным заво-дзе і зараз паспяхова рэалізуецца, у тым ліку і на асенніх сельскагаспадарчых ярмарках, — паведамляе начальнік райсельгасхарчу Г. В. Пількевіч. — Маем намер у наступным годзе павялічыць валавы збор зялёнага гарошку яшчэ не менш як на сто тон.
С. ДАРОЖНЫ
Общество
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg


морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg