Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Філфак забацаў шоу — ягоны кубак зноў

1692 0 23:13 / 24.01.2008
“Каго мы набралі?” — хвалюючае пытанне для ўсіх універсітэтаў у самым пачатку навучальнага года. З мэтай высветліць, якога ж гатунку сёлетнія навабранцы ў плане творчых здольнасцяў, у Гомельскім дзяржаўным
універсітэце імя Ф. Скарыны прайшоў 34-ты традыцыйны конкурс
“А ну-ка, первокурсник!”
Як і ў мінулым годзе, канцэрт праходзіў у два дні пры падтрымцы перапоўненай гледачамі залы. Парадак выступлення факультэтаў быў размеркаваны напярэдадні шляхам жараб’ёўкі. Першымі на сцэну выходзілі гісторыкі, завяршалі конкурсную праграму псіхолагі, але на вынікі гэта ніяк не паўплывала. Як і ў мінулым годзе арганізатар “Першакурсніка” — студэнцкі клуб ГДУ — запрасіў аўтарытэтнае журы вы-
значыць самых таленавітых.
Не так, як у мінулым годзе, было амаль усё астатняе: тэма — “Пачатак!”, жарты, песні, танцы і, канешне ж, самі першакурснікі — галоўныя дзеючыя асобы конкурсу. А яшчэ быў новы кубак! Вельмі прыгожы! Яго набылі з дапамогай прафкама студэнтаў. Ну і паколькі гаворка ўжо зай-шла пра асноўны трафей, то я не стану нерваваць вас няведаннем і вытрымліваць тэатральную паўзу, а адразу ж напішу пра тое, пра што прынята пісаць у канцы, гэта значыць, пра вынікі. Яны такія: сёмае месца — геолагі-географы, шостае — фізкультурнікі, пятае — псіхолагі, матэматыкі, юрысты, чацвёртае — эканамісты, трэцяе — біёлагі, факультэт замежных моў, другое — гісторыкі, фізікі. Першае ж месца, зноў-такі, як і ў мінулым годзе, заняў філалагічны факультэт! Стабільнасць — гэта прыкмета майстэрства, у першую чаргу майстэрства мастацкага савета філфака на чале з трыумфальным культоргам Вікторыяй Канавалавай. Менавіта дзякуючы ім філолагі — новыя “старыя” чэмпіёны!
Праўда, трэба сказаць, што і канкурэнцыі асаблівай не было. Гісторыкі хіба што добра спявалі, біёлагі таксама, плюс захапляліся біякефірам, эканамісты выдалі Гераклюшу, які пайшоў “на ўра”, факультэт фізічнай культуры здорава падняўся і паказаў неблагі пачатак Алімпійскіх гульняў. А вось геолагі-географы і юрысты асабіста мне нічым не запомніліся…
На другі дзень выступалі матэматыкі, і іх дзень сурка хутчэй надакучыў, чым уразіў; фізікі, якім добра ўдалася сцэнка са спісамі паступіўшых у ГДУ; “замежнікі”, што былі вельмі эмацыянальнымі, прагна жадалі заняць “нейкае” (з намёкам) месца і яскрава станчылі танец жывата; псіхолагі, пачатак праграмы якіх быў даволі маштабным, адчувалася магутнасць падыходу, але да канца ці хаця б да сярэдзіны вытрымаць у такім жа стылі яны не змаглі, магчыма, акцёрскія дадзеныя падкачалі.
Выступалі ў другі дзень і трыумфатары — студэнты-філолагі! Першакурснікі паказалі праграму ў традыцыях філфака: добры гумар і сцэнічнае майстэрства (новая фішка — кандуктар Маня Татальны Кантроль), маладажоны (асабліва нявеста Віка), выдатны вакал і цудоўныя танцы. Як вынік — першае месца!
Мастацтва прадэманстравана, гледачы атрымалі асалоду, пераможцы вызначаны. Шоу скончылася. Чакаем новых!
У кулуарах

Вікторыя Канавалава, культорг філфака:
— Я не люблю гультайства і неарганізаванасці ў працы. Вучу дзяцей выкладвацца поўнасцю. І не дазваляю сваім першакурснікам глядзець выступленні іншых факультэтаў, раю ім забыць пра журы і месцы, працаваць толькі для гледачоў. Мая шчырая падзяка першакурснікам, усяму філфаку, а таксама В. Герасіменка, Т. Філіпенка і Н. Мартынавай.
Святлана Ціханенка, культорг факультэта замежных моў:
— “Першакурснік” мінулага года быў больш яскравым. Тады было больш “выбухаў” у факультэтаў. Сёлетні конкурс прайшоў роўна. Магу адзначыць яшчэ, што, як заўсёды на такіх мерапрыемствах, была вельмі цёплая і ўдзячная зала.
Леанід Пятровіч Кузьміч, намеснік дэкана філфака:
— Я ніколькі не сумняваўся, што філолагі зоймуць першае месца. Нашы студэнты аддана і настойліва працавалі, імі кіравалі вопытныя культоргі, у іх верыў і падтрымліваў увесь факультэт. Праграма філфака дазволіла праявіць таленты выканаўцаў, падалася цікавай і пры гэтым не ўтрымлівала аніякай пошласці. Яна — узор для астатніх.
Марына Лавянецкая, член журы:
— У гэтым годзе “Першакурснік” мне не вельмі спадабаўся, асабліва першы дзень. Мабыць, так здарылася таму, што тэма была філасофская, складаная для раскрыцця, і студэнты не змаглі належным чынам праявіць сябе. Аднак агульнае ўражанне неблагое. Вакал выканаўцаў, які я непасрэдна ацэньвала, быў слабы. Я б выдзеліла толькі філолагаў, біёлагаў і гісторыкаў. Дарэчы, філолагі перамаглі адзінагалосна, усе суддзі без сумненняў аддалі ім першае месца!
Наталля СТАРЧАНКА

Общество
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg


морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg