Магазін у Наспе спадабаўся “Сябрам”
1464 0 23:13 / 24.01.2008
Вось таму з раніцы і да позняга вечара тут пастаянна шмат наведвальнікаў. Заязджаюць адпачыць і перакусіць з дарогі нават вядомыя людзі. Былі тут нядаўна і артысты ансамбля “Сябры”.
— Я добра памятаю той дзень, — расказвае маладая прадаўшчыца Тамара Логвінава. — Спачатку зайшло некалькі артыстаў. Потым з’явіліся Анатоль Ярмоленка з Алесяй. Размаўлялі проста, даступна. Магазін наш ім вельмі спадабаўся. Артысты падзякавалі нам, пажадалі поспехаў ў жыцці і рабоце. Многа кампліментаў нам сказаў Анатоль Ярмоленка.
— Шмат цёплых слоў пастаянна даводзіцца чуць і ад іншых наведвальнікаў, — уступае ў гаворку старэйшая работніца магазіна Тамара Адамаўна Іваненка. — І працаваць ад такіх слоў хочацца яшчэ лепш. Мы робім усё магчымае, каб людзі выходзілі з нашага магазіна задаволенымі.
Гэтыя словы пацвердзіла і загадчыца гандлёвай кропкі Святлана Паўлаўна Платонава. Яна расказвае і аб тым, што пастаянна шырокі асартымент тавараў, з улікам пажаданняў пакупнікоў і па іх канкрэтных заказах. У гэты дзень былі, напрыклад, два вялікія і прыгожыя пірагі, якія выпечаны на Буда-Кашалёўскім хлебазаводзе. З гэтага прадпрыемства ў продаж рэгулярна пастаўляюцца свежыя хлебабулачныя вырабы. Добрая прадукцыя паступае і з кандытарскага цэха раённага спажывецкага таварыства. Зараз у “Зручным” выручка ад рэалізацыі тавара складае 16 — 18 мільёнаў рублёў у месяц, а ў летнія месяцы яна перавышае 30 мільёнаў рублёў.
І такі магазін у Буда-Кашалёўскім раёне не адзін. Як правіла, пастаянна шмат пакупнікоў у крамах пасёлка Камунар, вёсак Крыўск, Рагінь, дзе загадчыцамі працуюць Любоў Васілеўна Гракун, Святлана Іванаўна Сакалова, Галіна Іванаўна Цубатава.
— За кошт работы такіх магазінаў мы кампенсуем страты невялікіх гандлёвых кропак у аддаленых вёсках, — паведамляе дырэктар “Горкаапгандлю” Ала Іванаўна Кочкіна. — У нашым раёне ёсць некалькі зусім малых вёсак і пасёлкаў, дзе няма магазінаў. Тавар для сялян завозім аўталаўкамі, якіх у нас пяць. Адным словам, усебакова клапоцімся аб сельскіх пакупніках. Таму і тавараабарот пастаянна расце. За 11 месяцаў гэтага года ён перавысіў на 16,6 працэнта мінулагодні паказчык. А па выніках у цэлым за год гэта розніца яшчэ павялічыцца.
Сцяпан БАЛОТКІН
Самое читаемое
Другие статьи раздела
0 Обсуждение Комментировать