У Гомелі прайшоў рэгіянальны фінал рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Чытаем па-беларуску з velcom».
Сацыяльна-адукацыйны праект праводзіцца кампаніяй velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Беларусі. Яго мэта — адкрыць для вучняў свет беларускай літаратуры па-новаму, а таксама выкарыстаць магчымасці сацыяльных сетак для адукацыі.
На працягу двух з паловай месяцаў удзельнікі конкурсу, вучні 7 і 8 класаў з усёй Беларусі, запісвалі відэа, на якіх яны чытаюць творы са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. На конкурс даслалі 2048 відэа агульнай працягласцю больш за 45 гадзін. У сацыяльных сетках гэтыя ролікі набралі ўжо больш за 700 000 праглядаў.У рэгіянальны фінал выйшлі 30 лепшых чытальнікаў з Гомеля і Гомельскай вобласці па выніках першага этапа. Яны атрымалі магчымасць выканаць адзін з твораў беларускай літаратуры перад гледачамі — мерапрыемства прайшло у СШ № 11 Гомеля. Журы, у складзе якога пісьменнік, галоӯны рэдактар дзіцячага часопіса «Вясёлка» Уладзімір Ліпскі, акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт, засталося под вялікім уражаннем ад майстэрства чытальнікаў.
Пяць лепшых чытачоў узнагародзілі смартфонамі. Гэта Аляксандра Ларчанка, Аляксандра Рудэнка, Ірына Шыкалава, Уладзімір Мішчук і Павел Саснок. Яны паўдзельнічаюць у рэспубліканскім фінале праекта, які адбудзецца ў маі. Пераможцам конкурсу будуць уручаны смартфоны маркі Apple.