Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Споўнiлася 95 гадоў з дня нараджэння пісьменніка Аляксандра Капусціна

2516 0 15:20 / 13.02.2019
12 лютага споўнiлася 95 гадоў з дня нараджэння ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны, ганаровага грамадзяніна Жлобіна, пісьменніка Аляксандра Капусціна, які з 1965 па 1971 год працаваў у “Гомельскай праўдзе”. 

Danilenko.jpg
Міхась Даніленка і Аляксандр Капусцін у рэдакцыі “Гомельскай праўды”

...17-гадовым юнаком ураджэнец Старой Рудні Саша Капусцін разам з сябрамі ўключыўся ў падпольную барацьбу, кіраваў патрыятычнай групай. Моладзь слухала зводкі Саўінфармбюро (мелі ваенную рацыю), інфармавалі насельніцтва пра падзеі на франтах. Юнакі спілоўвалі тэлеграфныя слупы, псавалі варожую сувязь, палілі масты па дарозе Жлобін — Старая Рудня — Пірэвічы.

У партызанскі атрад імя К. Варашылава Аляксандр Капусцін пайшоў добра ўзброены — з ручным кулямётам і скрыняй гранат, пісталетам, дзвюма вінтоўкамі і біноклем. Неўзабаве пасля пераўтварэння атрада ў брыгаду ўзначаліў аддзяленне, стаў камсоргам роты ў атрадзе імя С. Будзённага, удзельнічаў у шэрагу баявых аперацый. Пра сваю родную вёску пасля вайны пісьменнік напіша гісторыка-сацыяльны нарыс “Старая Рудня”, адкрые нам подзвіг камкора Леаніда Пятроўскага. Мужнасць і гераізм змагання з ворагам у пачатковы перыяд Вялікай Айчыннай занатаваны Аляксандрам Пятровічам на старонках аповесці “Салёная раса”, у кнізе “Цвіў бэз, іграла скрыпка”.

З 12 лістапада 1943 года Аляксандр Капусцін — на фронце. Як распавядала малодшая сястра пісьменніка жлабінчанка Любоў, брат быў залічаны ў 479-ы полк 149-й стралковай брыгады. У снежні Капусцін атрымаў сур’ёзнае раненне і амаль чатыры месяцы быў на лячэнні ў шпіталі ў Льгове Курскай вобласці. Пасля зноў на фронт. У складзе 17-й механізаванай брыгады 4-й танкавай арміі Аляксандр Пятровіч быў мінамётчыкам. Пад Львовам наш зямляк быў цяжка паранены. У шпіталі ў Вінніцы яго каля двух месяцаў лячылі, каб здолеў стаць у строй.

Памочнікам камандзіра ўзвода 203-га гвардзейскага стралковага Львоўскага Чырванасцяжнага ордэнаў Багдана Хмяльніцкага, Суворава і Аляксандра Неў­скага палка 70-й гвардзейскай стралковай дывізіі Капусціну давялося вызваляць Прыбалтыку. Тут ізноў цяжкае раненне, доўгае, аж да сакавіка 1945-га, лячэнне ў шпіталі ў Харкаве...

Вядомы празаік, ветэран “Гомельскай праўды” Міхась Даніленка дзяліўся, што іх сяброўства з Капусціным распачалося яшчэ калі Аляксандр Пятровіч быў народным суддзёй ва Уваравічах на Буда-Кашалёўшчыне, затым — у Рэчыцы. “Усялякія людзі са сваімі, часам пакарэжанымі лёсамі, праходзілі перад суддзёй. Трэба было цвяроза ўсё ўзважыць, не зрабіць памылкі пры вынясенні чарговага прысуду, — распавядаў Міхась Пятровіч. — І як суддзя (а пазней і як пісьменнік) Аляксандр Пятровіч стараўся гэта зрабіць... Адна за другой з друку выйшлі кнігі Аляксандра Капусціна “Мерай закона і сумлення”, “Суд вырашыў”, “Чалавек з пазіцыяй”, “Белыя гусі лета прарочаць”, “Размова ў дарозе”, “Скажу праўду”, “Быць чалавекам” і іншыя. Шмат зроблена пісьменнікам у галіне дакументальнай прозы”.

Штогод у Жлобінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы праходзяць літаратурныя чытанні памяці пісьменніка-земляка. Райвыканкамам заснавана літаратурная прэмія імя Аляксандра Капусціна. Яе лаўрэатамі ў розныя гады сталі Анатоль Бутэвіч, Міхась Даніленка, Уладзімір Ліпскі, Валянціна Кадзетава, Міхась Кавалёў (Сліва), Генадзь Говар, Мікалай Шуканаў, іншыя пісьменнікі і журналісты.

Общество


20240419_091146.jpg
Гомельгосплемпредприятие.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать