Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Адной бульбінай можна павячэраць

1294 0 23:13 / 24.01.2008
Клубні гатунку “Скарб” у сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве “Крыўск” Буда-Кашалёўскага раёна не толькі смачныя, а і важкія. Асобныя растуць па кілаграму,
а то і больш. Самі вяскоўцы заўважаюць: калі такую бульбіну пасмажыць на алеі, то можна і павячэраць аднаму чалавеку.
Сёлета пераважную большасць плошчы ў гаспадарцы зойме менаві-та гатунак “Скарб”. Летась ён даў з гектара больш як па 250 цэнтнераў.
— А сёлета мы маем намер давесці ўраджайнасць бульбы да 300 цэнтнераў, — расказвае старшыня кааператыва А. П. Падалячын. — Павысіць урадлівасць бульбянога поля думаем не толькі за кошт выкарыстання высокаўраджайных гатункаў, а і дзякуючы добрай запраўцы глебы арганічнымі і мінеральнымі ўдабрэннямі, прымяненню інтэнсіўных тэхналогій вырошчвання “другога хлеба”.
З восені пад пасадку бульбы падрыхтавалі глебу, на кожны гектар унеслі па 110 — 120 тон арганікі і ў дастатковай колькасці тукаў. Супраць пустазелля плошчу апрацавалі прэпаратам “ураган”.
Як толькі закончылі сяўбу яравых збожжавых і зернебабовых культур, адразу (дарэчы, першымі ў раёне) прыступілі да пасадкі бульбы. У работу ўключаны дзве саджалкі. Лепшыя механізатары кааператыва Л. М. Целягузаў і І. С. Ганачкоў за дзень садзяць клубні на дзесяці гектарах кожны, што значна больш нормы.
Як паведаміў рэдакцыі начальнік райсельгасхарчу А. Ф. Шруб, на гэтым тыдні пасля завяршэння сяўбы ранніх яравых культур пачалі пасадку клубняў і ў іншых гаспадарках раёна. Дарэчы, тут змянілі першапачатковыя планы і вырашылі пасадзіць бульбу не на 700 гектарах, а на 900. Валавы збор клубняў у параўнанні з мінулым годам вырашана павялічыць не менш як на чвэрць. Працаўнікі раёна маюць намер закончыць пасадку бульбы да 5 мая.
Сцяпан БАЛОТКІН
Общество
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg


морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg