Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх



Бібліятэка ў аграгарадку Уборак на Лоеўшчыне адзначыла 100-годдзе

4223 0 20:08 / 11.01.2020
Уборкаўская народная бібліятэка-чытальня імя Карла Маркса Холмецкай воласці – такую назву мела ўстанова ў 1919 годзе. 

DSC_0610(8).jpg
Наталля Курдзесава 35 гадоў працуе ў бібліятэцы-юбілярцы

Вяла яна ўсю культурна-масавую работу ў вёсцы, у бібліятэцы налічвалася толькі 487 кніг. Ужо тады пры хаце-чытальні працаваў гурток «Беларус асвета». Там вучылі хутка чытаць, будаваць сваю мову па-беларуску, правільна пісаць. Пры бібліятэцы меліся кааператыўны, драматычны гурткі. Ставілі п’есы «Цудадзеі», «Розум
добра, а два лепей», «Кантора». Спектаклі былі платныя.

Кожнае десяцігоддзе ўносіла свае акцэнты ў работу біб­ліятэкі. Да вайны асноўнымі задачамі былі арганізацыя і аб’яднанне жыхароў вёскі ў гурткі па інтарэсах, вывучэнне роднай мовы, арганізацыя вольнага часу насельніцтва. У пасляваенны час работа хаты-чытальні аднавілася, але кніг зусім не засталося: прыходзілася збіраць іх у чытачоў.

У 50–70 гады XX стагоддзя паляпшаўся дабрабыт селяніна, багацеў калгас, і гэта станоўча ўплывала на работу бібліятэкі. Расла колькасць чытачоў, павялічваўся кніжны фонд, выпісвалася шмат перыядычных выданняў. Дарэчы, калектыў старэйшай газеты рэспублікі – «Гомельскай праўды» – у той час шэфстваваў над мясцовай гаспадаркай, дапамагаў у сельскагаспадарчых работах.

У 1985 годзе ў эксплуатацыю здаецца новы будынак Дома культуры, пад бібліятэку адводзіцца памяшканне пло­шчай 100 квадратных метраў. Вялікая, утульная, сучасная – пра такую марылі даўно. 

35 гадоў працуе ў бібліятэцы Наталля Курдзесава. Ініцыятыўны, кампетэнтны, адказны чалавек, яна імкнецца зберагчы і памножыць лепшыя традыцыі асветніцтва: далучэнне да кнігі і чытання, выхаванне высокамаральнага чалавека, патрыёта сваёй краіны. Арганізатарскія і творчыя здольнасці, веды і вопыт працы вельмі дапамагаюць Наталлі Віктараўне пры правядзенні мерапрыемстваў, конкурсаў, у якіх яна актыўна ўдзельнічае і сама. Кіраўнік бібліятэкі асабіста натхняе на літаратурную творчасць тых, для каго кніга – неад’емная частка жыцця. 

Бібліятэкары Лоеўшчыны ў цэнтральнай раённай бібліятэцы шчыра павіншавалі калегу з векавым юбілеем кніжнага дома. Яна ж падрыхтавала прэзентацыю, выставу фатаграфій. Словы падзякі пачулі і былыя работнікі бібліятэкі, чытачы. Музычныя нумары ў выкананні работнікаў Уборкаўскага цэнтра культуры стварылі святочны настрой. 
Летапіс Уборкаўскай біб­ліятэкі працягваецца. Якім ён будзе яшчэ праз сотню гадоў, залежыць ад нас і ад тых, хто прыйдзе пасля. Сумеснымі намаганнямі можна дабіцца многага, асабліва калі ў работу ўкладваеш душу, любоў да чытача і кнігі.

Фото прадастаўлена аўтарам
Общество
Горин_сайт.jpg

bbjff8hml2c01i7ceprql7cojdn6uh18.png
гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
Горин_сайт.jpg