Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Ператворыцца Млынок у аграгарадок

1363 0 23:13 / 24.01.2008
Зацверджаная Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная праграма адраджэння і развіцця вёскі на 2005 — 2010 гады прадугледжвае, у ліку іншых важнейшых накірункаў, стварэнне ў рэспубліцы 1500 аграгарадкоў.
Канешне, будавацца яны будуць не на голым месцы — ужо цяпер ёсць шмат буйных населеных пунктаў, дзе створана належная сацыяльная база. Гэта ўзведзеныя ў апошнія гады дабротныя дамы прысядзібнага тыпу, урачэбныя амбулаторыі, установы культуры і гандлёвыя прадпрыемствы.
Ёсць і ў нас на Гомельшчыне такія буйныя пасёлкі, на базе якіх і будуць створаны аграгарадкі. Напрыклад, Млынок у Ельскім раёне. Тут і раней вялося будаўніцтва жылля, а апошнім часам з’явілася яшчэ адна новая вуліца (на здымку). Забудавана яна прыгожымі дамамі-катэджамі з гаспадарчымі памяшканнямі для ўтрымання хатняй жывёлы і птушкі. І месца для новай вуліцы выбралі вельмі прыгожае — пачынаецца яна ад ускрайку бярозавага гаю, дзе кожную вясну заліваюцца на ўсе лады салаў’і.
Общество
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg


морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg