Добрыя змены ёсць, але і праблемы застаюцца
1369 0 23:13 / 24.01.2008
Асноўная ўвага на пасяджэнні аблвыканкама была скіравана на пытанні аб сацыяльна-эканамічным развіціі вобласці ў студзені — сакавіку. Вынікі мінулага кварталу аказаліся нават лепшымі, чым планавалася. Практычна ўсе важнейшыя параметры прагноза перавыкананы. Па асобных пазіцыях наша вобласць займае ўжо лідзіруючыя месцы ў рэспубліцы.
У народнай гаспадарцы рост аб’ёмаў выпуску прадукцыі перавысіў 13 працэнтаў у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года. Яшчэ лепшых вынікаў дабіліся ў Петрыкаўскім, Хойніцкім, Буда-Кашалёўскім, Калінкавіцкім, Лоеўскім і Нараўлянскім раёнах, а таксама ў горадзе Мазыры. Разам з ростам аб’ёмаў вытворчасці расла і заработная плата. У першым квартале сёлета ў параўнанні з леташнім яна павялічылася ў сярэднім на 25 працэнтаў. Важна і тое, што знізілася ўдзельная вага гатовай прадукцыі, неграшовай формы разлікаў і крэдыторскай запазычанасці. У той жа час павялічваецца рэнтабельнасць вытворчасці. Выканана заданне па ўводу ў эксплуатацыю агульнай плошчы жылых дамоў за кошт усіх крыніц фінансавання.
Можна прывесці і некаторыя іншыя прыклады дасягненняў сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці. Але ў большасці на пасяджэнні закраналіся праблемныя пытанні. Так, прагнозныя паказчыкі не выконваюцца па вытворчасці спажывецкіх тавараў юрыдычнымі асобамі без ведамаснай падпарадкаванасці. Губернатар звярнуў увагу на тое, што нашым прадпрыемствам трэба пераходзіць на выпуск больш патрэбных для людзей тавараў і знізіць затраты на іх вытворчасць. Гандлёвым установам трэба больш шырока прадстаўляць тавары мясцовых вытворцаў, рэкламаваць іх.
А. С. Якабсон патрабаваў павысіць тэмпы росту інвестыцый у асноўны капітал, асабліва ў арганізацыях, падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання. Што датычыць бартэрных узаемаразлікаў, то ім, вобразна кажучы, павінен быць пастаўлены шлагбаум.
На пасяджэнні аблвыканкама адзначалася, што паляпшаюцца справы ў аграпрамысловым комплексе. Прагнозныя паказчыкі ў першым квартале усімі катэгорыямі гаспадарак выкананы на 113,4 працэнта, а ў грамадскім сектары на 119 працэнтаў. У параўнанні з мінулым годам значна ўзраслі экспартныя пастаўкі. Некалькі гаспадарак выйшлі ўжо на ўзровень 1990 года. У цэлым па вобласці сярэдні надой малака ад каровы ў параўнанні з першым кварталам мінулага года павялічыўся на 200 кілаграмаў і склаў 1670 кілаграмаў. І ў красавіку — маі прадаўжае расці вытворчасць малака. Гэта дае падставу сцвярджаць, што да канца года ёсць магчымасць выйсці на паказчыкі 1990 года — надаіць па 3200 кілаграмаў малака ад каровы.
Выконваюцца намечаныя заданні і ў раслінаводстве. Хаця, як адзначалася на пасяджэнні, нямала яшчэ ў аграрным сектары вобласці адстаючых гаспадарак.
Ёсць праблемы ў рабоце перапрацоўчай прамысловасці. Звернута ўвага на тэрміновае прыняцце мер па расшырэнню асартыменту прадукцыі і павышэнню яе канкурэнтаздольнасці.
Увага была сканцэнтравана на заканчэнні веснавой сяўбы. Старшыня аблсельгасхарчу Л. М. Апанасюк запэўніў, што сяўба яравых культур, за выключэннем кукурузы, і пасадка бульбы будуць закончаны да вечара 8 мая.
На пасяджэнні аблвыканкама разгледжаны і іншыя пытанні. Напрыклад, аб фарміраванні і выкананні бюджэту. Адзначана, што ў першым квартале за кошт паступіўшых даходаў і падаткаў, а таксама датацыі з рэспублікі прафінансаваны ў поўным аб’ёме ўсе планавыя расходы па бюджэтнай сферы і галінах народнай гаспадаркі.
Сцяпан БАЛОТКІН
Самое читаемое
Другие статьи раздела
0 Обсуждение Комментировать