Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх



«Гомельская праўда» стала лепшай сярод рэгіянальных друкаваных СМІ ў адной з намінацый рэспубліканскага творчага конкурсу "Пад знакам Года малой радзімы"

823 0 16:05 / 26.11.2020
Міністэрства інфармацыі падвяло вынікі рэспубліканскага творчага конкурсу «Пад знакам Года малой радзімы». «Гомельская праўда» стала лепшай сярод рэгіянальных друкаваных СМІ ў намінацыі «Традыцыі і гісторыя роднага краю» і ўдастоена дыплома першай ступені.

Конкурс.jpg
Пад гэтай вокладкай сабраны конкурсныя матэрыялы «Гомельскай праўды»

Перамога атрымана ў высокай канкурэнтнай барацьбе: на конкурс было прадстаўлена 142 творчыя работы, у тым ліку 120 – рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі. Духоўная спадчына палешукоў, няўрымслівы характар і добрыя справы жыхароў гарадоў і вёсак Гомельскага рэгіёна, удзячная памяць народа, унікальная культура – гэтыя тэмы заўсёды ў прыярытэце на старонках нашай газеты. Імкнёмся пісаць шчыра, ярка, нераўнадушна. 

У намінацыі «У Год малой радзімы – вялікія справы» дыпломам другой ступені адзначана рэдакцыя мазырскай раённай газеты «Жыццё Палесся». Намеснік галоўнага рэдактара гэтага выдання Наталля Канопліч стала лаўрэатам другой ступені ў намінацыі «Малая радзіма – у фотаздымках». 
 
Сярод рэгіянальных элект­ронных СМІ дыплом першай ступені ў аўтараў праграмы «Між іншым» Гомельскага гарадскога радыё. Да новых перамог, дарагія калегі!
Общество


bbjff8hml2c01i7ceprql7cojdn6uh18.png
УП Экорес сайт.jpg
гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать