Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


ЗаРАЙСКIЯ птушкі

1537 0 23:14 / 24.01.2008
Тэатр танца “Кактэйль” — калектыў, якому няма аналагаў не толькі ў Гомелі, але і ў Беларусі. Прынамсі, так лічыць яго мастацкі кіраўнік Яўген Зарайскі. Калектыў базіруецца пры студэнцкім клубе ГДУ імя Ф. Скарыны, але, акрамя універсітэцкай сцэны, яго выступленні можна пабачыць і ў казіно, рэстаранах, начных клубах Гомеля і Мінска.
— У нашых танцах назіраецца сумесь элементаў з розных відаў мастацтва. Таму і назва адпаведная — “Кактэйль”, — дзеліцца Яўген. — Асноўнае ж — гэта імкненне да тэатральнасці, яркасць, эфектнасць, адсюль і выкарыстанне пер’яў у касцюмах, каларытнасць колераў, экспрэсія.
“Кактэйль” набыў папулярнасць, выступіў на знакамітай “Утренней звезде” ў Маскве, дзе быў таксама заўважаны і патрапіў у банк дадзеных вядомых артыстаў. Як вынік, пасыпаліся запрашэнні ўдзельнічаць у гастролях. Тэатр пачаў развівацца, былі працэсы рэарганізацыі: адны танцоры пайшлі, прыйшлі новыя. Зараз ў калектыве 15 дзяўчат.
— Калі танцоўшчыца займалася ў мяне хаця б год, яна разумела, што ёй неабходна танчыць менавіта тут, на эстрадзе, — тлумачыць частыя змены саставу кіраўнік тэатра танца. — А тыя, каго цягне ў класіку ці мадэрн, ідуць у класіку і мадэрн. У маім калектыве танчаць аматары эстрады.
“Кактэйль” рэпетыруе выступленні два разы на тыдзень, але калі рыхтуюць новую праграму, нумары да мерапрыемстваў, трацяць значна больш часу, і рэпетыцыя можа цягнуцца бясконца. Аднак і без гэтага Зарайскі лічыць, што ў яго калектыва канкурэнтаў проста няма і не з’явяцца такія нават ў бліжэйшыя гады, таму што не знойдуцца людзі, здольныя самастойна раскручвацца на адным энтузіязме, за ўласныя грошы шыць касцюмы, не кажучы ўжо пра тое, што і фантазіі можа не хапіць ім прыдумваць столькі праграм.
У наступным годзе тэатр танца “Кактэйль” будзе святкаваць сваё 15-годдзе. Падрыхтоўка да гэтай знамянальнай падзеі пачалася ўжо сёння. Гэта будзе вечарына ў афрыканскім стылі:
— Мне здаецца, кожнага чалавека прываблівае Афрыка. Гэта велізарны, загадкавы, шматкультурны рэгіён, які так ці інакш уплывае на творчых людзей. Плануем зрабіць на гэту тэму вялікі спектакль, можа быць, мюзікл.
Сення “Кактэйль” выступіць на шоу “Мадэль года” у Гомелі, 6 ліпеня — на свяце Купалля ў Сельмашаўскім мікрараёне, 10 ліпеня — на свяце Нептуна ў Навабеліцы. І аматарам танцаў, калі яны жадаюць паглядзець шоу, трэба лавіць момант, бо калектыў усё больш знаходзіцца на гастролях за мяжой. Сярод краін, якія яскрава запомніліся дзяўчатам, экзатычныя па нашых мерках Румынія, Японія, Кітай, Іспанія, Італія, Турцыя, Грэцыя, Егіпет, Паўднёвая Карэя.
— У гэтых краінах сваё мастацтва вельмі багатае і разнастайнае. Здавалася б, навошта ім тое, што мы паказваем? Аднак там заўсёды збіраюцца поўныя залы, бо людзі цэняць якасць, ім цікава наша культура, ды і проста ім прыемна глядзець на прыгожых дзяўчат, — гавораць удзельнікі тэатра.
Нядаўна ў Мінску адбыўся міжнародны фестываль авангарднай моды “Мамант”. Зарайскі выставіў калекцыю касцюмаў для танцаў, якраз тых, у якіх выступае “Кактэйль”, — ажыятаж быў вялікі! Дарэчы, уборы звычайна шыюць за мяжой, там прасцей выбраць неабходную тканіну, ды і час ёсць — некаторыя туры цягнуца па 6 — 10 месяцаў. Дзяўчатам калектыва падабаецца не толькі танчыць, але і проста выходзіць на сцэну ў гэтых эксклюзіўных рэчах.
Ларыса ў “Кактэйлі” ужо дзевяць гадоў:
— Сяброўка паказала мне відэакасету з выступленнем калектыву і мне спадабаўся рэпертуар, касцюмы. Я сама скончыла харэаграфічную школу, мяне вабіла эстрада, і таму я вырашыла паспрабаваць сябе ў гэтым. Зараз я працую настаўніцай матэматыкі ў Гомельскай лінгвістычнай гімназіі, але спыняць сваю дзейнасць ў “Кактэйлі” не збіраюся. Чаму? Мне цікава тут танчыць, да таго ж гэта адна вялікая сям’я, у якой заўсёды дапамогуць не толькі на рэпетыцыях, але і ў жыцці, калі спатрэбіцца.
Кіраўніку тэатра танца “Кактэйль” Яўгену Зарайскаму неаднаразова прапаноўвалі застацца за мяжой. Аднак ён лiчыць: лепш быць першым тут, чым апошнім там!
Наталля Старчанка
Общество
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg


морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg