Пейзажы ў ваенным музеі
1219 0 23:14 / 24.01.2008
ў Гомелі Музея ваеннай славы тут адкрылася мастацкая выстава. Але яна вельмі натуральная і невыпадковай глядзелася побач са зброяй часоў Вялікай Айчыннай. Пейзажы, а іх у зале большасць, услаўляюць Прохараўскі край, мясціны, дзе больш за 60 гадоў таму разгарнулася самая вялікая ў гісторыі чалавецтва танкавая бітва. У ёй
з абодвух бакоў прымала ўдзел каля 1200 стальных машын...
Прадстаўленыя работы — вынік удзелу гомельскага мастака Анатоля Отчыка ў пленэры, які арганізавалі калегі па пэндзлі на Куршчыне. Таму ўсе яны — эцюды з натуры. Фарбы для раскрыцця тэмы і перадачы настрою Анатоль Отчык выбірае някідкія, пераважна прыродныя — зялёныя, шэрыя, крыху прыглушаныя. Нічога залішняга — усё на палатне лаканічна — сказваецца тое, што аўтар шмат працаваў з плакатамі. Але адначасова адчуваецца душа пранікнёнага лірыка, нават рамантыка. Сам Анатоль належыць да пакалення, якое нарадзілася пасля Вялікай Айчыннай, але тэма яму блізкая, бо памяць пра тыя падзеі жыве не толькі ў сэрцах людзей, але і літаральна лунае ў паветры. І ў гэтых сценах боль зямлі адчуваецца па-асабліваму...
Гэта пятая персанальная выстава Анатоля Отчыка — адметнай, творчай і энергіч-най асобы. Ён доўгі час узначальваў абласное аддзяленне Беларускага саюза мастакоў. Зараз намеснік старшыні. У Гомелі ён з 1987 года. Прыехаў пасля заканчэння Пензенскага мастацкага вучылішча і Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. Удзельнічаў у абласных, рэспубліканскіх і ўсесаюзных выставах. Яго работы знахо-дзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску, у абласным краязнаўчым музеі, у фондах Беларускага Саюза мастакоў, музеі сучаснага мастацтва... Змешчаны работы Отчыка і ў каталогу “Мастакі ХХ стагоддзя”, які выдала Міністэрства культуры Беларусі.
Как адзначыў на адкрыцці выставы крытык і мастацтвазнаўца Алег Ананьеў, выстава “Прохараўскі край” — адзін з самых удалых праектаў Отчыка.
Лілія Вялічка
Самое читаемое
Другие статьи раздела
0 Обсуждение Комментировать