Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх



Час апярэджвае работу

1232 0 23:14 / 24.01.2008
На чарговай абласной селектарнай нарадзе, якую вёў старшыня аблвыканкама А. С. Якабсон, былі прааналізаваны вынікі дзейнасці аграпрамысловага комплексу ў першым паўгоддзі па ўсіх напрамках.
Безумоўна, зроблена многа. Ёсць пэўны рост вытворчасці і рэалізацыі дзяржаве прадукцыі сельскай гаспадаркі ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Але, згодна з папярэднімі падлікамі, асобныя раёны не выходзяць на прагнозныя паказчыкі.
— Асабліва трывожнае становішча складваецца ў грамадскім сектары, — зазначыў старшыня аблсельгасхарчу
Л. М. Апанасюк. Калі ў Петрыкаўскім, Буда-Кашалёўскім, Лоеўскім, Кармянскім раёнах спрацавалі больш паспяхова, то ў Веткаўскім, Рагачоўскім, Рэчыцкiм, якія раней пастаянна радавалі высокімі дасягненнямі і стабільнай эканомікай, не дацягваюць да вызначаных рубяжоў, гэта значыць да валавой прыбаўкі ў параўнанні з леташнім да 20 працэнтаў. Ды і зараз не ўсё робіцца, каб навярстаць упушчанае.
Вобразна кажучы, час апярэджвае работу. Напрыклад, жніво набліжаецца з кожным днём, а гатоўнасць камбайнаў складае 85 працэнтаў, а ў Веткаўскім, Светлагорскім, Брагінскім раёнах і таго менш. Найбольшы працэнт гатоўнасці камбайнаў КЗР-10 і КЗС-7 вытворчасці “Гомсельмаша”, а найменшы — камбайнаў Дон-1500. Губернатар запатрабаваў усе камбайны паставіць на лінейку гатоўнасці да 15 ліпеня.
Яшчэ горшае становішча складваецца з падрыхтоўкай да жніва збожжасушыльнай і ачышчальнай гаспадаркі. З 52 новых комплексаў зманціраваны 43. Зацягваецца і рамонт старога абсталявання па сушцы і ачыстцы збожжа.
У гэтыя дні прыбаўка малака ў вобласці ў параўнанні з леташнім адчувальная. Аднак з кожным днём яна пачынае памяншацца. І гэта ў той час, калі зялёных кармоў хапае. Да першага ліпеня нарыхтавана на зіму значна менш кармоў, чым першапачаткова планавалася. Кіраўнікі многіх раёнаў скардзіліся на тое, што ў сувязі з частымі дажджамі вельмі складана весці нарыхтоўку сена.
— Асноўная бяда ў тым, — зазначыў першы намеснік старшыні аблвыканкама Г. В. Дашкевіч, — што ў шэрагу гаспадарак запазніліся з пачаткам работ. Ды і зараз нямала ўпушчэнняў і пралікаў у арганізацыі працы. Трэба браць прыклад з такіх раёнаў, як Нараўлянскі, Лельчыцкі, Гомельскі і некаторых іншых, дзе работы вядуцца хутка і якасна.
Сёлета паўсюдна трэба мець на ўмоўную галаву жывёлы звыш 20 цэнтнераў кармавых адзінак травяністых кармоў. Для таго, каб паправіць становішча, час яшчэ ёсць, і яго трэба выкарыстаць спаўна. Там, дзе нельга назапашваць сена, неабходна закладваць сянаж.
Шмат увагі на селектарнай нарадзе было ўдзелена пытанням па забеспячэнню вяскоўцаў жыллём.
Уздымалася і пытанне па ўзвядзенню аграгарадкоў. Адзначалася, што неабходна тэрмінова прыступіць да работы ў гэтым напрамку.
Сцяпан БАЛОТКІН
Общество


bbjff8hml2c01i7ceprql7cojdn6uh18.png
УП Экорес сайт.jpg
гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать