Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Ёсць малако летам, будзе і зімой

1382 0 23:14 / 24.01.2008
У ліку гаспадарак, якія ў апошнія гады нарошчваюць вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі, старшыня Гомельскага райвыканкама У. С. Маёраў назваў
і некалі адстаючы калгас (СВК) “Чырвоны маяк”.

Раней аб гадавых трохтысячных надоях малака ад каровы тут мала хто і думаў. З прыходам новага старшыні
Р. Р. Гаджыева справы ў жывёлагадоўлі сталі паляпшацца. Ужо ў 2003 годзе ад каровы было надоена 3095 кілаграмаў малака, а летась — 3913.
— Наша лепшая даярка Алена Макеева пераўзышла чатырохтысячны рубеж, — расказвае галоўны эканаміст калгаса
Н. М. Быліцкая. — Сёлета на такія паказчыкі нацэлены ўсе работнікі малочнатаварнай фермы.
За пяць месяцаў сярэдні надой ад каровы ў параўнанні з леташнім павялічыўся на 384 кілаграмы і склаў 1766 кілаграмаў. Больш як па пуду малака ад каровы атрымліваюць даяркі і ў гэтыя дні. Высокай прадукцыйнасці дойнага статка садзейнічае і тое, што ён удосталь атрымлівае зялёныя кармы.
Адначасова робіцца ўсё для таго, каб і зімой былі паўнацэннымі рацыёны для жывёлы. Шырокім фронтам вядуцца работы па нарыхтоўцы травяністых кармоў. Штодзённа, нягледзячы на капрызы надвор’я, закладваецца сянаж і па меры магчымасці назапашваецца сена. Арганізавана і высокапрадукцыйна працуюць Уладзімір Лабушкін, Ігар Юдчанка, Леанід Чумакоў, Уладзімір Крывянок, іншыя механізатары. У разліку на ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана ўжо звыш васьмі цэнтнераў кармавых адзінак, амаль на цэнтнер больш, чым у сярэднім па раёну.
Сёлета ў параўнанні з леташнім у гаспадарцы таксама плануецца больш нарыхтаваць сіласу кукурузнага, сіласу з пажніўных культур і канцэнтраваных кармоў.
Сцяпан БАЛОТКІН
Общество
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg


морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg