Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх



Ёсць пытанні ў камбайнераў

1278 0 23:14 / 24.01.2008
Апрача збожжавых і зернебабовых культур, у сельскагаспадарчым вытворчым унітарным прадпрыемстве “Насовічы” Добрушскага раёна значныя плошчы займаюць насеннікі шматгадовых траў і рапсу. Яны паспелі ўжо. Не губляючы часу, у гаспадарцы прыступілі да іх уборкі.
Зараз штодзённа на гэтай рабоце задзейнічаны два сельмашаўскія камбайны КЗС-7. Адзін з іх набылі летась, а другі — сёлета. Працуюць на іх вопытныя камбайнеры Мікалай Папкоў і Валерый Арэшкін. Абодва дабіваюцца высокай выпрацоўкі. Тым не менш лічаць, што працаваць можна і больш прадукцыйна, калі камбайны ўдасканаліць. Яны манеўраныя і добрыя ў рабоце, але толькі пры ўборцы культуры з ураджайнасцю да 35 цэнтнераў з гектара. Калі ж ураджайнасць вышэйшая, то забіваюцца малатарні, стрымліваецца жніво ў цэлым. Ды і рухавікі на
КЗС-7 трэба ставіць больш мацнейшыя. Такой жа думкі прытрымліваецца галоўны інжынер гаспадаркі малады спецыяліст Сяргей Лешчанка.
— Апрача КЗС-7, у нас ёсць і два камбайны
КЗР-10, — паведаміў ён. — На маю думку, і гэтую тэхніку сельмашаўцы павінны ўдасканальваць. Трывожыць, што гарантыйны рамонт камбайнаў айчыннай вытворчасці, як і трактароў, ажыццяўляецца на працягу года. Але ж трактары выкарыстоўваюцца пастаянна, а камбайны толькі ў сезон, значна менш. Таму і гарантыйныя тэрміны абслугоўвання на іх трэба прадоўжыць.
Такую праблему неаднаразова ўздымалі і спецыялісты іншых сельгаспрадпрыемстваў. Зразумела, чаму іх хвалюе гэта пытанне. Па гарантыйнаму рамонту завадчане ў выпадку паломак выязджаюць на дапамогу вяскоўцам хутка, а калі камбайны не на гарантыі, то нярэдка рамонтнікаў з завода не дапрасіцца. Ды яшчэ грошы трэба плаціць за выклік і, зразумела, за рамонт.
Што датычыць Насовічаў, то, апрача сельмашаўскіх, тут ёсць яшчэ і шэсць камбайнаў “Дон-1500”. Зараз заканчваецца падрыхтоўка іх да выхаду ў поле. Вядуцца герметызацыя месцаў магчымай уцечкі зерня і праверка ў рабоце на халастым ходзе.
Заканчваецца падрыхтоўка да работы польскай сушылкі М-819. Сёлета ў гаспадарку завезены і яшчэ адзін новы сушыльны комплекс. Але і тут не абышлося без праблем. З-за няўзгодненасці ў рабоце энергетычнай і будаўнічай службаў яго мантаж і асфальтаванне пляцоўкі некалькі зацягнуліся. Дырэктар сельгаспрадпрыемства У. П. Лаўрыненка паведаміў, што зараз становішча выпраўляецца. Да пачатку масавай уборкі збожжавых і зернебабовых культур упушчэнні будуць ліквідаваны. Жніво хлебаробы сустрэнуць у поўным узбраенні.
Сёлета хлебнае поле займае каля дзвюх тысяч гектараў. З кожнага ў гаспадарцы плануюць намалаціць па 35 цэнтнераў збожжа — на восем цэнтнераў больш, чым летась. Такія магчымасці ёсць, бо віды на ўра-джай выдатныя. Застаецца толькі ў сціслыя тэрміны і без страт правесці жніво.
Сцяпан БАЛОТКІН
Общество


bbjff8hml2c01i7ceprql7cojdn6uh18.png
УП Экорес сайт.jpg
гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать