Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх



У добры шлях за добрым хлебам!

1319 0 23:14 / 24.01.2008
Паглядзіце на гэты здымак. Нельга не залюбавацца палескай прыгажосцю беларусачкі, яе вянком з буйных каласоў сёлетняй збажыны. “Міс Жніво” Крысціна Чарняк была ў пачатку тыдня галоўнай гераіняй на свяце зажынак, якое традыцыйна перад жнівом праводзіцца ў камунальным сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве імя Мележа Хойніцкага раёна. Пасля зажынак камбайнеры дружна выехалі ў поле. І вось ужо некалькі дзён убіраюць вырашчаны ўраджай.
— А зараз ва ўсіх нашых гаспадарках вядзецца жніво, — расказвае старшыня райвыканкама М. І. Садчанка. — За кароткі час агульнымі сіламі намалочана звыш 100 тон насення траў, 1000 тон рапсу і каля трохсот тон збожжа. Зараз штодзённа толькі намалоты хлеба ў раёне перавышаюць сто тон. У бліжэйшы час яны будуць намнога павялічаны.
Усё актыўней разварочваюцца работы на збожжавых палетках у гаспадарках Петрыкаўскага раёна. Дарэчы, на базе іх нядаўна адбыўся абласны семінар-нарада па пытаннях своечасовага і якаснага правядзення ўборачнай кампаніі. Усяго сёлета трэба ўбраць 340 тысяч гектараў збожжавых і зернебабовых культур — на 42 тысячы больш, чым летась. Пастаўлена задача завяршыць жніво за 25 рабочых дзён.
Узрастаюць тэмпы ўборачных работ у Акцябрскім, Ельскім, Брагінскім раёнах. Прыступаюць да жніва ў Калінкавіцкім раёне. Учора тут адбыліся зажынкі літаральна ва ўсіх гаспадарках. У гэты ж дзень свята хлебаробаў перад выхадам у поле адзначылі ў камунальным сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве “Саўгас “Камінтэрн” Буда-Кашалёўскага раёна, дзе асабліва добрыя віды на ўраджай.
Учора стартавалі камбайнеры і ў многіх іншых сельгаспрадпрыемствах вобласці. У добры шлях!

Сцяпан БАЛОТКІН
Общество
Афиша боковая 06.12.jpg

bbjff8hml2c01i7ceprql7cojdn6uh18.png
УП Экорес сайт.jpg
Мозырская сортоиспытательная станция.jpg
гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
Афиша боковая 06.12.jpg