Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Эх, Калядкі, бліны і аладкі!

2280 0 12:00 / 12.01.2008
З глыбінi вякоў дайшло да нашых дзён свята Калядаў і звязаны з ім вясёлы абрад. Ішлі калядоўшчыкі па вясковых вуліцах, у вокны стукалі, песні спявалі ды руплівых гаспадароў славілі. А тыя радаваліся, што ў іх двор Каза-дзераза завітала, здароўя ды сямейнага шчасця пажадала...
Калядуюць у розных мясцінах па-рознаму, але аднолькава весела, з гумарам, каларытнымі прыпеўкамі. Напрыклад, жыхары вёскі Урыцкае, што ў Гомельскім раёне, штогод з задавальненнем сустракаюць падчас Калядаў сваіх аднавяскоўцаў — самадзейных артыстаў. Народны клуб аматараў нацыянальнай культуры “Скарбніца” Урыцкага рэгіянальнага цэнтра, якім кіруе Галіна Коваль, аб’яднаў каля 25 чалавек — ад школьнікаў да пенсіянераў. Яны адрадзілі многія абрадавыя святы — на Вялікдзень, Тройцу, Ражаство. А ў гэтыя калядныя дні артысты пабываюць, акрамя Урыцкага, таксама ў Старой Беліцы, камбінаце “Усход”.
Мікалай Бяльковіч

Общество
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg


морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg