Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх



Пралікі ва ўборачным канвееры

1564 0 23:14 / 24.01.2008
Ужо на пачатку тыдня хлебаробы рэспублікі намалацілі больш мільёна тон хлеба новага ўраджаю. Звыш трохсот тысяч у агульную скарбонку працоўных здабыткаў далі гамяльчане, якія па тэмпах уборачных работ знаходзяцца ў ліку лідзіруючых сярод абласцей.


Аб гэтым напомніў удзельнікам чарговай абласной селектарнай нарады па пытаннях сельскай гаспадаркі старшыня аблвыканкама А. С. Якабсон. А канчатковая мэта гамяльчан, як было адзначана на папярэдняй рэспубліканскай нарадзе, — намалаціць не менш як мільён тон збожжа, гэта значыць, паўтарыць поспех 1990 года. У большасці раёнаў уборачныя канвееры працуюць зладжана, высокапрадукцыйна і дакладна. Тэмпы работ з кожным днём узрастаюць, а засекі поўняцца дзесяткамі тон збожжа.
Найбольш арганізавана праходзіць жніво ў Рэчыцкім раёне. Тут і найвышэйшая ўраджайнасць. На пачатак тыдня яна складала 36 цэнтнераў з гектара. Крыху меншая ўраджайнасць у Гомельскім і некаторых іншых раёнах. Добрушскі раён аднаўляе былую славу. Ужо зараз на круг тут атрымліваюць па 32 цэнтнеры хлеба. Але не ўбраны яшчэ найбольш уражайныя палі, на якіх дадаткова плануецца намалаціць па 3 — 4 цэнтнеры, што ў канчатковым выніку палепшыць паказчыкі ў цэлым. Дабрушане таксама даюць добрую прыбаўку ў нарыхтоўцы кармоў на зіму для грамадскага пагалоўя, выходзяць у лік перадавікоў па іншых пазіцыях.
У сельгаспрадпрыемстве “Чырвоны сцяг” Рэчыцкага раёна намалочваюць зараз каля 55 цэнтнераў хлеба з гектара. Асобныя гаспадаркі гэтага, а таксама Буда-Кашалёўскага, Гомельскага, Добрушскага раёнаў атрымліваюць на круг звыш 50 цэнтнераў збожжа. На селектарнай нарадзе старшыні райвыканкамаў запэўнілі, што сёлета прыбаўка па валавому збору хлеба складзе не менш як 25 працэнтаў да ўзроўню мінулага года. Гэтым самым будзе набліжана выкананне прагнозных паказчыкаў па валавой вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Дарэчы, за першыя паўгода ўсімі катэгорыямі гаспадарак яны выкананы.
На палях вобласці арганізавана дзейснае спаборніцтва сярод камбайнераў за высокія намалоты. Першым тысячу тон збожжа намалаціў экіпаж вядомага ў рэспубліцы камбайнера Мікалая Герыловіча.
І ўсё ж на жніве не пазбеглі пэўных недапрацовак, упушчэнняў. Ёсць недахопы ва ўборачным канвееры. Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Гомельскай вобласці В. У. Шчэцька звярнуў увагу ўдзельнікаў селектарнай нарады на якасць жніва. Нельга дапусціць таго, каб у пагоні за высокімі намалотамі камбайнеры страчвалі збожжа, а такія факты, хаця і рэдка, а назіраюцца. Трэба тэрмінова палепшыць хлебанарыхтоўкі. Ці ж гэта нармальна, калі намалочана звыш 300 тысяч тон хлеба, а дзяржаве пастаўлена толькі 50 тысяч тон?
У многіх раёнах вобласці недаравальна расцягваюцца тэрміны паміж жнівом і вызваленнем убраных плошчаў ад саломы. Аб гэтым гаварыў першы намеснік старшыні аблвыканкама Г. В. Дашкевіч. Значную частку саломы патрэбна выкарыстаць на корм жывёле, у тым ліку дабаўляць як кампанент пры закладцы сенажу і сіласу. Неабходна паскорыць тэмпы работ па церабленню льну, падрыхтоўцы да сяўбы азімых культур, па іншых напрамках сельскагаспадарчай дзейнасці.
На нарадзе былі ўзняты і іншыя пытанні. Намеснік старшыні аблвыканкама У. Р. Надтачаеў засяродзіў увагу прысутных на будаўніцтве домікаў у вёсках, іх засяленні і на ўладкаванні аграгарадкоў.
Сцяпан БАЛОТКІН
Общество
Афиша боковая 06.12.jpg

bbjff8hml2c01i7ceprql7cojdn6uh18.png
УП Экорес сайт.jpg
гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
Афиша боковая 06.12.jpg