Камбайнеры мяняюць прафесію
1608 0 23:14 / 24.01.2008
— Засталося абмалаціць толькі каля ста гектараў збожжавых на насенне ды невялікі ўчастак зернебабовых,— расказаў дырэктар племзавода У. П. Лаўрыненка. — Камбайнераў пераводзім на іншыя неадкладныя гаспадарчыя работы. А іх і зараз вельмі шмат. Напрыклад, з учарашняга дня прыступілі да закладкі сенажу з траў другога ўкосу.
Пераможца спаборніцтва на жніве-2005 сярод камбайнераў гаспадаркі Анатоль Раманенка і на нарыхтоўцы сянажнай масы з люцэрны дабіваецца высокай выпрацоўкі. Мала адстае ад яго і Аляксандр Долгій. Няма праблем з адвозкай травяністых кармоў да траншэй. Нядаўна па лізінгу племзавод набыў некалькі вялікагрузных МАЗаў. Аляксандр Карнеенка, Абдула Аліеў і іншыя вадзіцелі на гэтых аўтамабілях працуюць на нарыхтоўцы кармоў.
Літаральна на днях памяняў прафесію і камбайнер Мікалай Папоў, які дабіўся добрых намалотаў на КЗС-7. Зараз ён на трактары К-701 узорвае глебу пад сяўбу азімых культур. Дарэчы, рапсавае поле ўжо засяваецца.
Камбайнер Віталій Цімашкоў перасеў з “Дона-1500” на трактар МТЗ-80 і ўносіць у глебу пад азімыя збожжавыя мінеральныя ўдабрэнні. Заканчваецца і падрыхтоўка насення. Бесперабойна вядзецца падпрацоўка і сушка збожжа новага ўраджаю на зернетаках. Хаця і са спазненнем, але ўключаны ў работу і новы сушыльны комплекс, які працуе кругласутачна.
Плюсуюць і работнікі ферм, якія зараз у суткі ад кожнай каровы атрымліваюць у сярэднім больш як па 17 кілаграмаў малака. Гэта адзін з вышэйшых паказчыкаў у вобласці.
Адначасова ў Насовічах з кожным днём пашыраюцца работы па уладкаванню будучага аграгарадка.
Сцяпан БАЛОТКІН
Самое читаемое
Другие статьи раздела
0 Обсуждение Комментировать