Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Справіўся сам — дапамажы суседу

1281 0 23:14 / 24.01.2008
На палях Калінкавіцкага раёна ў гэтым годзе паспеў добры ўраджай зерневых. Намалоты ў сярэднім складаюць 28 цэнтнераў з гектара супраць леташніх 22 цэнтнераў. 63 тысячы тон збожжа плануюць засыпаць у засекі мясцовыя хлебаробы, а гэта на 10 — 11 тысяч тон больш мінулагодняга. Жніво ўжо набліжаецца да фінішу. На пачатак тыдня збожжавыя былі скошаны і абмалочаны на 85-працэнтнай плошчы. “А да канца тыдня поўнасцю справімся з гэтай задачай”, — зазначыў начальнік раённага ўпраўлення сельгасхарчу В. М. Ціханоўскі.
Першымі збожжа новага ўраджаю ўбралі ў СВК “50 год БССР”. Дарэчы, і намалоты ў СВК самыя высокія — 50 цэнтнераў з гектара. На другім месцы, са значным адрывам, але таксама з выдатным паказчыкам у 35 цэнтнераў — РСУП “Радзіма”. Гаспадаркі “Каплічы” і “Беларусь” атрымалі па 30 цэнтнераў з гектара.
Найбольш парадавалі сёлета яравыя культуры. У сярэднім па 30 — 40 цэнтнераў з гектара далі ячмень і авёс. На асобных участках было і па 55 — 60.
— Адметнасць сёлетняй уборачнай кампаніі ў тым, што яна праходзіць без асаблівых праблем, — працягвае Валерый Мікалаевіч. — Пазбегнуць іх дапамагло ў першую чаргу значнае абнаўленне камбайнавага парка, што адбылося на працягу двух апошніх гадоў. У выніку нагрузка на камбайны зменшылася, а якасць работы ўзрасла. Найлепш зарэкамендавалі сябе зернеўборачныя машыны айчыннай вытворчасці КЗС-7. Менавіта на іх атрымліваем найвышэйшыя намалоты. Не было на жніве і ранейшых праблем з забеспячэннем гаручым — сказалася істотная дапамога дзяржавы.
З самага пачатку жніва ўсе ўдзельнікі яго былі нацэлены на высокапрадукцыйную працу. А новаўвядзенне — каляровыя талоны якасці — стала дадатковым стымулам для камбайнераў. Чырвоны, зялёны або жоўты такі талон, у залежнасці ад якасці выкананай работы, кожны з іх атрымлівае ў канцы рабочага дня. Ацэньвае працу камісія ў складзе эканаміста, агранома і механізатара. Зразумела, і аплата па выніках жніва залежыць ад колькасці талонаў таго ці іншага колеру.
Нядаўні ўраган, што пранёсся па тэрыторыі нашай краіны, не абмінуў і Калінкавіцкі раён. Але, на шчасце, палеткі тут пашкоджаны не вельмі моцна, наступствы стыхіі не здольныя паўплываць на агульны вынік уборачнай кампаніі. Для таго, каб пазбегнуць страт зерня, на пацярпеўшых тысячы гектарах выкарыстоўваюцца спецыяльныя прыстасаванні.
Аптымальныя стратэгія і тактыка выкарыстоўваюцца на працягу ўсяго ўборачнага канвеера, таму і завяршаецца ён без спазнення. Гаспадаркі, якія справіліся са жнівом зерневых, паспяшаліся на дапамогу суседзям. Узаемавыручку хлебаробы раёна праявілі не толькі ў сябе дома, але і на палях Буда-Кашалёўскага раёна: 14 экіпажаў калінкавіцкіх камбайнераў працуюць там.
Па традыцыі раённыя дажынкі адбудуцца на тэрыторыі гаспадаркі, якая атрымала найвышэйшы ўраджай. Да сустрэчы гасцей — пераможцаў і ўдзельнікаў жніва — рыхтуюцца ў Бярозаўцы. Для СВК “50 год БССР” гэта не толькі адказнае, але і прыемнае мерапрыемства.
Л. ЛОБАН
Общество
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg


морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg