Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Марыш пра Апалона? А як наконт Квазімоды?

1598 0 23:14 / 24.01.2008
Сумна, жыццё здаецца пазбаўленым сэнсу, а праблемы невырашальнымі? Ці проста няма чым заняцца? Не абавязкова адразу кідацца званіць па тэлефоне даверу. Чаму б, напрыклад, не выйсці ў інтэрнэт, дзе цябе будзе чакаць “другое жыццё”?


У нашай краіне сёння вырасла цэлае пакаленне маладых людзей, для якіх пялевінскае выслоўе “Няма іншай рэальнасці акрамя віртуальнасці” — гэта абсалютны жыццёвы дэвіз. Страшна становіцца ад разумення таго, што некаторыя падлеткі, ды і дарослыя, замяняюць сапраўднае асабістае жыццё віртуальным. Спынімся на серверах знаёмстваў і чатах, якія даволі папулярныя. Вось дзе сапраўды неспакушаная душа юнага юзера можа патрапіць на непрыемнасці па поўнай! Прынамсі, заўважана, што пераважная большасць маладых зараз ведае наогул толькі два месцы, у якіх магчыма знайсці сяброў: так бы мовіць, у прыватнай гутарцы за цыгарэткай і у інтэрнэце — тады выключаецца яшчэ і візуальны кантакт. Чаму ж моладзь не карыстаецца “дзедаўскімі” метадамі і выбірае віртуальную рэальнасць?
— У інтэрнэце можна здорава і галоўнае доўга “вешаць локшыну на вушы”, — дзеліцца вопытам Аксана. — Першы раз я пазнаёмілася з хлопчыкам з сеткі ў 14 гадоў. Знаёміцца ў рэале тады было боязна. А тут зручны шанец — сядзіш дома, ніхто цябе не бачыць, расказвай пра сябе што заўгодна.
А так, дарэчы, амаль заўсёды і адбываецца: людзі ў сетцы пачынаюць прымерваць на сябе вобразы тых, кім вельмі хацелі б быць, але кім на самой справе не з’яўляюцца.
— Той мой знаёмы пад нікам Bant распісаўся перада мной запраўскім супермэнам, і мы пачалі віртуальна сустракацца, — працягвае гісторыю Аксана. — Праз два месяцы я набралася смеласці і прапанавала сустрэцца у рэале, але ён усё адкладваў і адкладваў. Урэшце наша знаёмства ў жыцці так і не адбылося. А пасля я праз знаёмых даведалася, што Bant-у зусім не 21 год, а 15, і непрыгожы ён, і не працуе іміджмэйкерам, а вучыцца ў звычайнай школе...
Але калі 15-гадовы прышчаваты юнак рэгіструецца пад нікам Gigant, прыкідваецца бывалым спакусіцелем, а потым наадрэз адмаўляецца пабачыцца з табой рэальна — гэта паўбяды. Горш, калі ты патрапіш на хворага на галаву маньяка, які якраз з задавальненнем прызначыць табе “стрэлку” ля прыпынку “8 Сакавіка”, і памінай як звалі…
А яшчэ трэба быць падрыхтаваным да рознага кшталту сюрпрызікаў J. Напрыклад, ты можаш пару тыдняў чаціцца з хлопцам, а потым на сустрэчу да цябе прыйдзе стрыжаная дзяўчынка... Можа прыйсці і хлопец, але тут таксама лепш падрыхтавацца да горшага J. У крайнім выпадку, на тое, што прыйдзе прынц ці хаця б прыгожы хлопец, не разлічвай. Мая аднакурсніца Вольга — вельмі сімпатычная дзяўчына — вырашыла пазнаёміцца праз адзін з гомельскіх чатаў. Віртуальнае знаёмства было нядоўгім, але прадуктыўным. Нік Grojs не цягнуў валынку: даслаў прыгожую фотку, гаварыў не менш прыгожыя словы і амаль адразу ж прызначыў месца для спаткання, паабяцаўшы прыхапіць з сабой рамантычныя атрыбуты — чырвоную ружу, белы шакалад, шампанскае і месяц ў кішэні… Спатканне было прызначана ў лепшых традыцыях — на 19.00… У 19.30 яна ўжо была ў сваім інтэрнаце і расказвала са слязамі на вачах, што нік Grojs аказаўся нізкарослым Квазімодам, які, пабачыўшы яе, увесь час лямантаваў: “Багіня! Ты багіня!” На сённяшні дзень мянушка “Багіня” моцна прыляпілася да Вольгі. J
Улічы, калі ласка, і тое, што ў некаторых, як бы гэта памякчэй сказаць, спецыфічных чатах жаночыя канчаткі ў словах разглядаюцца як прыкметы транссексуалізма. Пагэтаму, калі ты дакладна не ведаеш, што за чат перад табой, лепш і не правярай і не цікаўся, што хаваецца за прыгожай назвай! J
А вось яшчэ адна рэальная гісторыя. Мая сяброўка Насця вырашыла пазнаёміцца праз адпаведны сервер у інтэрнэце. І паколькі каханы чалавек у яе ёсць, то ў сваёй анкеце ў графе “мэта знаёмства” яна пазначыла “шукаю дзяўчыну ці хлопца для сяброўства: сумесных паходаў у тэатр, музей, на спартыўную пляцоўку”. За першы тыдзень ёй прыйшло каля 15 лістоў, але ў іх прапаноўваўся толькі разбэшчаны секс. І тут намалявалася Каця з Гродна і, здавалася, без дурноты ў галаве. Але гэта толькі так здавалася, бо на трэці дзень Каценька заявіла, што збірае чамаданы і едзе жыць да новай знаёмай у Гомель. Насця ледзь вызвалілася ад яе, сапсаваўшы шмат нерваў.
Аднак не трэба думаць, што інтэрнэт-знаёмствы — гэта суцэльнае зло.Папросту, знаёмячыся ў iнтэрнэце, трэба памятаць, што цалавацца і кахацца па-сапраўднаму здорава толькі ў рэале, а ў вірце варта карыстацца як дэвізам словамі з песні “Тату”: “Не вер, не бойся, не прасі!” J.
Наталля Старчанка
Общество
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg


морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg