Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх



Вялікае Княства Сула: жывы падручнік гісторыі

2829 0 17:27 / 21.05.2023
Вы марылі падарожнічаць у часе і прасторы, але не ведалі як? Даю падказку – наведайце інтэрактыўны парк «Сула» пад Мінскам.

Тут пад шум вады, што набягае на кола чырвонага млына, адчуеце, як злучаецца сучаснасць з мінулым, як быццам сам час павярнуўся назад, адлічваючы стагоддзе за стагоддзем, эпоху за эпохай. Пагрэцца ля вогнішча на імправізаванай стаянцы першабытнага чалавека, наведаць паляўнічую рэзідэнцыю караля Стэфана Баторыя, навучыцца некаторым каленцам сярэдневяковых танцаў, паслухаць фісгармонію і акунуцца ў свет чароўных казак... Адным словам, адчуць прыемнасць, актыўна спасцігаючы веды пра родную Беларусь.

Жорны, дзяжа, пыталь, свіран, аруд… Спазнаць шмат цікавых слоў  і традыцый хлебапячэння запрашаюць тэматычныя  пляцоўкі «Млын» і «Хлеб ды сыр»

Цудоўная магчымасць адчуць сябе вучнем пазамінулага стагоддзя



Больш за 30 інтэрактыўных платформ, каб пазнаёміцца з рознымі аспектамі беларускай культуры і гісторыі





Гіраскутар, электрасамакат, аўтамабіль – гэта ўжо звыклыя сродкі перамяшчэння. А ў парку гісторыі можна і на брычцы праехацца, і коніка пагладзіць








Куранты Ратушы адлічваюць ход часу. Спыніцца на хвілінку і задумацца пра самае галоўнае ў жыцці не даюць свавольныя козачкі

Пакуль дзеткі вабяць час у традыцыйным лялечным тэатры – батлейцы, дарослыя могуць прыняць удзел у шляхецкім шабельным баі








Безліч уражанняў атрымліваеш, калі праплываеш на сапраўдным дракары (караблі вікінгаў) па жывапіснай рацэ Сула
Фото и видео автора
Общество


bbjff8hml2c01i7ceprql7cojdn6uh18.png
УП Экорес сайт.jpg
гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать