Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Тварыць на карысць Гомельшчыны

1527 0 23:12 / 24.01.2008
Прыход Першамая для нас, журналістаў СМІ, паліграфістаў і сувязістаў, традыцыйна асацыіруецца з надыходам прафесійных святаў. І менавіта з такой нагоды старшыня аблвыканкама А. С. Якабсон прымаў кіраўнікоў і журналістаў СМІ, паліграфістаў і сувязістаў. У сваім прывітальным слове Аляксандр Серафімавіч падкрэсліў, што “насуперак
аб’ектыўным і суб’ектыўным цяжкасцям, эканамічным праблемам інфармацыйная галіна Гомельшчыны дынамічна развіваецца ў колькасным і якасным параметрах, забяспечваючы насельніцтва грамадска значымай інфармацыяй”.
Губернатар вобласці ўручыў групе журналістаў і паліграфістаў Ганаровыя граматы Міністэрства інфармацыі, аблвыканкама, абласнога Савета дэпутатаў, падзякі аблвыканкама.
Шчыра вітаў журналістаў са святамі галоўны рэдактар “Гомельскай праўды”, старшыня абласной журналісцкай арганізацыі С. М. Бяспалы.
Мінулы год для калектываў раённых газет праходзіў пад знакам творчага конкурсу. 14 рэдакцый паўдзельнічалі ў ім і выйшлі пераможцамі ў самых розных намінацыях. Старшыня аблвыканкама А. С. Якабсон і начальнік упраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама А. А. Каціла ўручылі лепшым настольна-выдавецкія сістэмы, а таксама дыктафоны.
Адбылася шчырая, зацікаўленая гутарка аб шляхах далейшага развіцця паліграфічнай базы выданняў, падрыхтоўкі ў вобласці журналісцкіх кадраў.
У сустрэчы прыняла ўдзел намеснік старшыні аблвыканкама
Р. А. Ціханская.
Общество
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg


морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg