Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх



Малако выходзіць з берагоў

1510 0 23:12 / 24.01.2008
Так вобразна сказалі нам у Рагачоўскім райсельгасхарчы аб развіцці малочнай жывёлагадоўлі і рэзкім павышэнні за апошнія месяцы надояў малака ад каровы ў вытворчым сельскагаспадарчым кааператыве “Журавічы”.
— Можа, у Рагачове некалькі і завысілі нашы поспехі, тым не менш яны ёсць, і прыкметныя, — сказала галоўны заатэхнік Г. М. Чарнаморава. — Яшчэ ў сакавіку ад каровы па гаспадарцы надойвалі толькі па 3,2 — 3,4 кілаграма малака — менш, чым у сярэднім па раёну. А ў маі перавысілі і раённыя паказчыкі. Атрымліваем за суткі 7,2 — 7,4 кілаграма — прыкладна на 3,5 кілаграма больш, чым у адпаведныя дні летась.
Поспех забяспечваецца своечасовай арганізацыяй на абедзвюх фермах належнага пашавага ўтрымання дойнага статка. Каровы паядаюць у патрэбнай колькасці свежую траву. У рацыёны ўводзяцца і мінеральныя дабаўкі, а таксама канцэнтраты. На пашы заўсёды ёсць соль і вада. Заадно скажам, што па-гаспадарску арганізаваны і летняе ўтрыманне маладняку буйной рагатай жывёлы, выпайка цялят малочнага перыяду. Немалаважна і тое, лічыць галоўны спецыяліст, што з прыходам у гаспадарку новага кіраўніка Д. В. Самца на малочнатаварных фермах прыкметна павысілася арганізацыя працы людзей. Распрацаваны дзейсныя меры маральнага і матэрыяльнага заахвочвання.
Вядзецца сістэмная работа па ўзнаўленню і аднаўленню дойнага пагалоўя. У асобную групу вы-дзелены нецелі і першацёлкі. Да-глядаць іх даручана лепшым жывёлаводам — Раісе Міхайлаўне Бабок і яе сыну Аляксею. Дарэчы, раней з маці працавала дачка Людміла, а калі пайшла ў дэкрэтны водпуск, яе замяніў брат і даказаў, што працаваць на ферме ўмее не горш за жанчын. У гэтыя дні сын разам з маці ў сярэднім ад кожнай першацёлкі надойваюць па дзесяць кілаграмаў малака.
— На канец мая ўсе аператары машыннага даення кароў запланавалі выйсці на паказчыкі перада-вікоў,— расказвае кіраўнік гаспадаркі Д. В. Самец. — У выпадку выканання гэтых заданняў кожнаму пастуху-даглядчыку і аператару машыннага даення кароў да асноўнага заробку дадаткова бу-дзе выплачана па 50 тысяч рублёў прэміі. Ды плюс яшчэ пэўная сума грошай за звышпланавае малако. Вось яны зараз і стараюцца. Мы ўзялі курс на пастаяннае павелічэнне вытворчых паказчыкаў. Спадзяюся, у чэрвені ў суткі будзем атрымліваць ад каровы па 12—13 кілаграмаў малака.
Ужо зараз многае робіцца і па стварэнню трывалай кармавой базы на наступную зіму. У гаспадарцы перагледзелі і расшырылі плошчы пад кармавыя культуры. Стаўку зрабілі на кукурузу. Плануюць значна павялічыць валавы збор зерня, а значыць, выдзеліць больш іх у выглядзе канцэнтратаў на корм жывёле.
Сёлета ў цэлым за год у гаспадарцы плануецца давесці сярэдні надой ад каровы да 3000 кілаграмаў малака.
Общество


bbjff8hml2c01i7ceprql7cojdn6uh18.png
УП Экорес сайт.jpg
гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать