Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх



Даўгі змывае малако

1439 0 23:12 / 24.01.2008
Начальнік Буда-Кашалёўскага райсельгасхарчу А. Ф. Шруб расказаў, што сёлета ў першым паўгоддзі некалькі гаспадарак раёна ліквідавалі стратнасць, якая была дапушчана ў папярэднія гады, і з кожным месяцам павялічваюць прыбыткі.
— Але найбольш прыемным для нас з’яўляецца той факт, што ў ліку такіх гаспадарак аказаўся і калгас “Авангард” — зараз сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Авангардны”, —
зазначае Анатоль Фёдаравіч.
гэтая гаспадарка пастаянна была стратнай. З прыходам новага кіраўніка У. І. Кебікава, які раней працаваў у эканамічна моцным калгасе імя Энгельса намеснікам старшыні, справы і ў “Авангардзе” сталі папраўляцца. Яшчэ летась страты тут складалі 90 мільёнаў рублёў, а зараз гаспадарка працуе з прыбыткам. Куды ж падзяваліся даўгі?
— Іх пазмывала малако, — вобразна адказаў на гэтае пытанне галоўны заатэхнік райсельгасхарчу М. Л. Палубец. — Я ў раёне жывёлагадоўлю вяду ўжо больш за 20 гадоў. Не памятаю, каб раней у “Авангардзе” ад каровы за дзень надойвалі больш за дзесяць кіла-грамаў малака, як сёлета.
— Я рады, што зараз у калгасе майго былога намесніка паказчыкі растуць, — сказаў старшыня СВК “Губічы” М. А. Рыбік. — Калі тры гады назад я рэкамендаваў яго на пасаду кіраўніка ў суседні адстаючы калгас, то быў упэўнены, што Уладзімір Кебікаў паправіць становішча. Так яно і выйшла.
У 2002 годзе сярэдні надой ад каровы ў “Авангардзе” складаў толькі 1100 кілаграмаў малака, а летась узрос ужо да 1762 кілаграмаў. Сёлета тут плануюць павялічыць прадукцыйнасць кароў у сярэднім да 2300 кілаграмаў, яшчэ праз год выйсці на 3000. Намечанае паспяхова ажыццяўляецца. Зараз прыбаўка малака ў суткі ад каровы набліжаецца да трох кілаграмаў.
— Гэта невыпадкова, — расказвае кіраўнік А. І. Кебікаў. — Сярод работнікаў жывёлагадоўлі значна лепшай, чым была, стала працоўная дысцыпліна. Усе яны па-гаспадарску ўзяліся за работу. Ёсць у гэтым заслуга і новага загадчыка жывёлагадоўчай фермы Аляксандра Іванавіча Хамякова.
Сёлета выдзелена для грамад-скага пагалоўя добрая паша, якая засеяна пажыўнымі травасумесямі, што добра растуць. У саставе іх большасць канюшыны. Па падліках спецыялістаў, у сярэднім карова ў суткі паядае звыш 60 кілаграмаў свежай зеляніны. Многае ў гэтыя дні робіцца і па стварэнню трывалай кармавой базы на зімова-стойлавы перыяд. Стараюцца нарыхтаваць больш кармоў пры найменшых за-тратах.
Многае было зроблена па эканоміі гаруча-змазачных матэрыялаў і ў час веснавых палявых работ. Дарэчы, сёлета значна расшыраны плошчы пад збожжавыя культуры. Узяты курс на павышэнне іх ураджайнасці. І калі летась валавы збор хлеба склаў тысячу тон, то ў бягучым годзе запланавана давесці яго да 2300 тон. Частка яго будзе рэалізавана і папоўніць калгасную казну, а частка выкарыстана на канцэнтраваныя кармы ўласнай вытворчасці, якіх пакуль недастаткова.
У гаспадарцы аднаўляецца работа піларамы, фарміруецца свая будаўнічая брыгада. Зараз яе рабочыя поўным ходам вядуць рэканструкцыю жывёлагадоўчых памяшканняў. Плануецца ўсю жывёлу размеркаваць па ўзроставых групах. Вялікая ўвага надаецца вырошчванню цёлачак, якія ў сваёй жа гаспадарцы атрыманы ад высокаўдойных кароў, на аднаўленне і расшырэнне дойнага пага-лоўя. Зараз утрымліваецца звыш ста цялушак, якія ў канцы гэтага года будуць уведзены ў асноўны дойны статак.
Палепшыліся і санітарныя ўмовы ўтрымання пагалоўя. Трэба сказаць, што гэтым пытанням і пытанням прафілактыкі захворванняў шмат увагі ўдзяляе малады ветурач Анатоль Сакалоўскі, які нядаўна прыехаў у гаспадарку і мае намер застацца тут надоўга. Заадно трэба сказаць, што паралельна з уздымам і стабілізацыяй эканомікі гаспадаркі, ростам заработнай платы расце і працоўны калектыў. Новым членам кааператыва набываецца жыллё.
— Вядома, гэта першыя нашы здабыткі, — разважліва сказаў старшыня кааператыва У. І. Кебікаў. — Наперадзе яшчэ непачаты край работы. Але гэта не палохае, а, наадварот, натхняе, бо перспектывы развіцця ў нас ёсць.
Общество
Афиша боковая 06.12.jpg

bbjff8hml2c01i7ceprql7cojdn6uh18.png
УП Экорес сайт.jpg
Мозырская сортоиспытательная станция.jpg
гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
Афиша боковая 06.12.jpg