Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Ніва абяцае быць шчодрай

1356 0 23:12 / 24.01.2008
Землі сельскагаспадарчага вы-творчага кааператыву “Губічы” Буда-Кашалёўскага раёна ў асноўным нізінныя. Звычайна збожжавыя і зернебабовыя культуры тут паспяваюць пазней, чым у многіх іншых гаспадарках раёна і вобласці. Не стаў выключэннем і сёлетні год. Тым не менш ужо на гэтым тыдні, на некалькі дзён раней, чым летась, тут выбарачна, на асобных участках, пачалося жніво.
Па традыцыі ў ліку першых вывеў свой камбайн адзін з лепшых камбайнераў кааператыву А. Д. Капанцоў. Невялікі ўчастак Аляксандр Данілавіч разам са сваім напарнікам Р. Г. Замалюдзінавым абмалаціў за некалькі гадзін. Але зерне яшчэ пераўвільготненае. На поле якраз прыехалі спецыялісты, а затым і старшыня М. А. Рыбік. Параіліся і вырашылі, што тут убіраць яшчэ рана, трэба пераехаць на іншы ўчастак.
— Спяшацца з уборкай нельга, як і нельга зацягваць яе, — адзначыў старшыня. — Калі збожжа пераўвільготненае, то яно дрэнна вымалочваецца. Ды і на дасушку трэба шмат гаручага, павышаецца сабекошт. А ў нас пакуль кілаграм збожжа абыходзіцца прыкладна ў 80 рублёў, што значна дзешавей, чым у сярэднім па раёну. Віды на ўраджай добрыя. Мяркуюць сабраць больш за 30 цэнтнераў з гектара.
Лепш, чым у мінулым годзе, ура-дзіла збожжавае поле і ў іншых гаспадарках Буда-Кашалёўскага раёна. Праўда, у большасці з іх, як і ў “Губічах”, масавае жніво весці рана, але ёсць і такія сельгаспрадпрыемствы, дзе збожжавыя паспелі ўжо. Там работы разгортваюцца шырокім фронтам. Прыклад таму — арганізацыя жніва ў камунальным сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве “Саўгас “Камінтэрн”. Тут з самай раніцы і да вечара ўключаны ў работу ўсе дзесяць камбайнаў, у тым ліку чатыры — вытворчасці “Гомсельмаша”. Лепшыя камбайнеры Уладзімір Брацікаў і Юрый Цалуйка з першага дня жніва перавыконваюць дзённыя нормы на КЗС-7 і КЗР-10. Кожны з іх мае намер намалаціць за жніво не менш як па тысячы тон хлеба. Стараюцца і астатнія механізатары. Зерне бесперапынна адвозіцца ад камбайнаў на збожжаток, дзе работа па яго дасушцы і ачыстцы арганізавана і ноччу. Адразу ж для ўласных патрэб і для іншых гаспадарак раёна рыхтуецца насенны матэрыял.
— Сёлета збожжавае поле павялічана амаль у два разы ў параўнанні з леташнім, — расказвае кіраўнік “Ка-мінтэрна” С. Р. Шаўчук. — Але са жнівом справімся ў сціслыя тэрміны. За першыя дні ўбралі ўжо прыкладна 200 гектараў і намалацілі больш 500 тон збожжа. Валавы намалот яго ў параўнанні з леташнім таксама мяркуем павялічыць у два разы. Плануем забяспечыць пагалоўе свіней толькі ўласнымі канцэнтраванымі кармамі, што значна паменшыць выдаткі на вытворчасць мяса.
На павялічэнне валавага збору збожжа нацэлены і ў цэлым па раёну.
— Збожжавыя і зернебабовыя культуры займаюць у нас 24870 гектараў, столькі ж, колькі і летась, — расказвае намеснік начальніка райсельгасхарчу па раслінаводству Л. І. Пракапенка. — Але валавы збор хлеба павінен павя-лічыцца прыкладна на дзесяць тысяч тон і скласці не менш як 50 тысяч тон.

НА ЗДЫМКУ: старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Губічы" М. А. Рыбік (другі справа) вызначае з хлебаробамі гатоўнасць збожжавых да ўборкі.
Общество
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg


морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg