Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Жніво настае, а не ўсе камбайны гатовы

1571 0 23:12 / 24.01.2008
Хутка бяжыць час. Здаецца, яшчэ зусім нядаўна ў полі працавалі сейбіты, а ўжо радуе вока поле з буйна налітымі зернем каласамі. Віды на ўраджай сёлета добрыя амаль паўсюдна. Пачынаецца завяршальны этап барацьбы хлебаробаў за вялікі хлеб — жніво. Як у сціслыя тэрміны і без страт яго правесці?
Такое пытанне было галоўным на чарговай абласной селектарнай нарадзе, якую вёў першы намеснік старшыні аблвыканкама А. А. Бяляеў.
Аб гатоўнасці да важнай кампаніі рапартавалі літаральна ўсе кіраўнікі сельскагаспадарчых раёнаў вобласці. Гаварылі ўпэўнена, што за час, які прайшоў ад мінулай селектарнай нарады, многае зроблена па падрыхтоўцы збожжавых камбайнаў, сушыльнай гаспадаркі і складскіх памяшканняў. Зрухі сапраўды відавочныя. І тым не менш на нарадзе было адзначана, што па стану на 19 ліпеня не ўсе камбайны былі пастаўлены на лінейку гатоўнасці. У Калінкавіцкім раёне, напрыклад, трэба было адрамантаваць яшчэ 14 “Донаў”. Больш як па 10 камбайнаў розных мадыфікацый патрабуюць рамонту ў Жлобінскім, Добрушскім і некаторых іншых раёнах. А ў асобных гаспадарках адрамантавана толькі крыху больш за палавіну камбайнаў... І гэта ў той час, калі жніво, як кажуць, на носе. Па-рознаму стараліся апраўдацца кіраўнікі раёнаў.
— Ніякія апраўданні не прымаюцца, — коратка, але ўпэўнена заявіў намеснік старшыні аблвыканкама
Г. В. Дашкевіч і напомніў, што на папярэдняй селектарнай нарадзе падкрэслівалася: да 20 ліпеня на лінейцы гатоўнасці павінны былі знаходзіцца літаральна ўсе збожжавыя камбайны. Але ў гэтым напрамку не ўсё зроблена. Зараз трэба тэрмінова прыняць неабходныя меры, каб за лічаныя да жніва дні паправіць становішча. Самую дзейсную дапамогу вяскоўцам у гэтай справе павінны аказаць прадстаўнікі “Гомсельмаша” і адпаведных службаў аблсельгасхарчу.
У сваю чаргу гараджане запэўнілі, што такую дапамогу вяскоўцам гатовы аказаць. Пытанні будуць вырашацца ў рабочым парадку.
На селектарнай нарадзе была пастаўлена задача і па хутчэйшай падрыхтоўцы да работ збожжатакоў, зернеачышчальных і сушыльных агрэгатаў.
Закраналіся таксама важныя пытанні забеспячэння сельскіх гаспадарак на час жніва дызельным па-лівам і бензінам. Дапамогу вяскоўцам у гэтай справе гарантуе дзяржава, але ж трэба знаходзіць фінансавыя сродкі і на месцах. У сувязі з гэтым узнікла пытанне і аб паскарэнні аплаты перапрацоўчых прадпрыемстваў сельскім гаспадаркам за пастаўленую прадукцыю жывёлагадоўлі. На 15 ліпеня, як паведаміла начальнік упраўлення харчовых рэсурсаў і перапрацоўчай прамысловасці аблвыканкама Л. Д. Долбікава, даўгі складаюць 5,6 мільярда рублёў. Калі хутчэй пералічыць гэтыя грошы, то ў многіх гаспадарках іх хопіць не толькі на патрэбы, якія звязаны са жнівом, а і на выплату заработнай платы за мінулы месяц. Дарэчы, на нарадзе шмат увагі было ўдзелена пытанням своечасовай выплаты зарплаты, платы за энерганосьбіты, выканання прагнозных паказчыкаў, вытворчасці малака ў летні перыяд і нарыхтоўкі кармоў на зіму.
Общество
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg


морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg