Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Навучэнцы Гомеля перамаглі ў абласным краязнаўчым конкурсе

3712 0 21:53 / 14.04.2021

Конкурс-алімпіяда адбыўся на базе гімназіі №36 Гомеля імя І. Мележа і быў прысвечаны малой Радзіме. Ён сабраў 26 каманд з усіх рэгіёнаў вобласці. За «румянцаўскія» медалі ў трох турах змагаліся 78 знаўцаў роднага краю, паведамілі ў галоўным упраўленні адукацыі аблвыканкама.

У першым туры ўдзельнікам алімпіяды было прапанавана вызначыць вобласць на геаграфічнай карце, пазнаць гістарычныя месцы вобласці і знакамітых землякоў.

Пытанні другога тура былі прысвечаны творчасці І. Шамякіна, І. Мележа, М. Лынькова, У. Ліпскага, А. Макаёнка. Таксама былі разгледжаны старонкі Вялікай Айчыннай вайны ў творчасці пісьменнікаў Гомельшчыны.

Тэматыка трэцяга тура — традыцыйная архітэктура і храмавае будаўніцтва ў Беларусі, вясковы двор і падворак, абрады і звычаі, звязаныя з будаўніцтвам, міфалагічныя істоты, якія насяляюць жыллё чалавека і гаспадарчыя пабудовы, абрады і звычаі сямейнага і каляндарнага цыкла, звязаныя з жыллём і гаспадарчымі пабудовамі.

Пераможцам краязнаўчай алімпіяды стала зборная каманда ўстаноў адукацыі Гомеля — навучэнцы Гомельскага гарадскога ліцэя №1 і гімназіі №36 Гомеля імя І. Мележа. Гэтая каманда таксама заваявала прызавыя месцы ў кожным туры. На другім месцы — каманда Рэчыцкага раённага ліцэя. Трэцце месца заняла каманда Ельскай раённай гімназіі.

Вынікова ў асобных турах выступілі навучэнцы гімназіі горада Жыткавічы імя А. А. Ліхоты, СШ №3 Нароўлі, цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Ювента» Светлагорска, СШ №66 Гомеля.

Фото носит иллюстративный характер
Школы
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg


морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg