Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Ажыўленне на збожжавым полі

1333 0 23:13 / 24.01.2008
У апошнія дні ўсталявалася добрае сонечнае надвор’е, якое садзейнічае шырокаму разгортванню палявых работ. Спрыяльныя ўмовы стараюцца спаўна выкарыстаць хлебаробы Калінкавіцкага раёна (на здымку).
Ужо ў пачатку тыдня на базе сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Беларусь” быў арганізаваны раённы семінар па пытаннях правядзення веснавой кампаніі.
У “Беларусі” добра падрыхтаваліся да важных работ і без прамаруджвання выехалі ў поле. Першым не толькі ў кааператыве, а і ў раёне пачаў сяўбу ячменю лепшы механізатар Аляксандр Пурко. Хутка затым уключылі ў работу яшчэ два сеяльныя агрэгаты. Усе экіпажы пры якаснай рабоце значна перавыконваюць зменныя заданні. Высокаэфектыўна працуюць Леанід Агароднік, Валерый Маркоўскі, Сяргей Новік, іншыя механізатары на перадпасяўной апрацоўцы глебы і падкормцы азімых культур.
Старшыня СВК К. І. Лазарчук адзначыла, што ў гаспадарцы плануюць давесці ўраджайнасць збожжавых да 27 цэнтнераў з гектара. Сяўбу збожжавых і зернебабовых культур вырашылі правесці за сем рабочых дзён, а закончыць пасяўныя работы, за выключэннем больш позніх яравых культур, да 25 красавіка.
На такія тэрміны правядзення веснавой кампаніі нацэлены і ва ўсіх гаспадарках раёна. На высокім агратэхнічным узроўні і хутка вядуць зараз палявыя работы ў сельскагаспадарчых вытворчых кааператывах “50 год БССР”, “Гулевіцкае”, “Агароднікі”, камунальным сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве “Кутузава”, іншых гаспадарках раёна. Старшыня абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу М. П. Літвінюк, з якім мы знаёміліся з арганізацыяй палявых работ у раёне, звярнуў увагу на той факт, што ва ўсіх гаспадарках для хлебаробаў створаны неабходныя ўмовы, строга захоўваюцца правілы бяспекі працы. Вырашаны і пытанні тэхнічнай дапамогі механізатарам прама ў полі на выпадак непрадбачных паломак трактароў або прычапнога інвентару. Добра прадумана аплата працы. Удзельнікі сяўбы забяспечаны гарачым харчаваннем. Напрыклад, у СВК “Беларусь” хлебаробаў кормяць двойчы ў дзень і бясплатна.
Начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама В. М. Ціханоўскі адзначае, што сёлета ў раёне будзе выкарыстана на 200 тон элітнага насення больш, чым летась, што гарантуе прыбаўку ўраджаю. На значнай плошчы ўнесены прэпараты супраць пырніку, іншага пустазелля. Больш чым летась дадзена ў глебу мінеральных угнаенняў. У адрозненне ад папярэдніх гадоў сёлета няма праблем і з гаруча-змазачнымі матэрыяламі. Сёлета ў Калінкавіцкім раёне плануецца сабраць з гектара па 25 цэнтнераў збожжа, а валавы збор хлеба ў параўнанні з мінулагоднім павялічыць на 14 тысяч тон. Плануецца таксама павялічыць валавы збор усіх іншых сельскагаспадарчых культур, больш нарыхтаваць кармоў для грамадскага пагалоўя. Менавіта выкананне ўсіх гэтых задач зараз у немалой ступені вырашаецца на веснавым полі.
Сцяпан БАЛОТКІН
Спорт


20240419_091146.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать