Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Жыццёвая праўда Шамякіна

7015 0 23:54 / 08.02.2016
У Свята-Пакроўскай царкве ў вёсцы Карма, дзе калісьці хрысцілі маленькага Івана, пакланіліся машчам святога праведнага Іаана Кармянскага. Епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан, які шмат гадоў служыў тут , апавядаў пра жыццё і служэнне Госпаду Іаана Кармянскага. 

Вельмі кранула ўсіх прысутных адметная ганаровая варта — кармянскія школьнікі з кнігамі, творамі славутага земляка, пачынаючы з рамана “Крыніцы”, стаялі каля бюста пісьменніка на цэнтральнай плошчы. Да бюста ўсклалі кветкі, адбыўся мітынг.
IMG_2568.JPG
Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў шчыра прывітаў землякоў Івана Шамякіна і падкрэсліў: “Ад Івана Пятровіча сыходзіў духоўны пачатак Чалавека, Грамадзяніна, чалавека, дасведчанага, бадай, ва ўсіх сферах нашага жыцця. Таму сёння мы аддаем даніну памяці, і гэта адбываецца ў Год культуры”. Міністр культуры адзначыў: ушаноўваючы такіх Асоб, як Шамякін, варта больш шырока адчуваць усё, што адбываецца ў вялікіх і малых гарадах, населеных пунктах краіны, каб ўсё было прасякнута культурай — не толькі мастацкай, але і чалавечых адносін, культурай вытворчасці, адным словам, каб быў парадак на нашай зямлі. 

Старшыня Добрушскага райвыканкама Вольга Мохарава зазначыла, што “кнігі Шамякіна заўжды будуць чытацца і будуць запатрабаваныя, бо ў іх ёсць жыццёвая праўда, у іх ёсць вера ў лепшае і глыбокая грамадзянская пазіцыя”.
Рашэннем Добрушскага райвыканкама Кармянскай сельскай бібліятэцы прысвоена ганаровае імя Івана Шамякіна. Пад апладысменты землякоў памятны знак на будынку бібліятэкі быў адкрыты.

У кніжным храме, які ўзначальвае Антаніна Якушэнка, творы Івана Шамякіна з яго аўтографамі , кнігі з уласнай бібліятэкі пісьменніка прадстаўлены ў літаратурна-краязнаўчым кутку. Ад Міністэрства культуры ў дарунак бібліятэцы былі ўручаны кнігі серыі “Славутыя мастакі Беларусі”. У сельскім Доме культуры разгорнута выстава “Абрады і традыцыі Добрушскага краю”. Гэта вынік плённай работы на тэрыторыі раёна праекта “Спадчына”, у ходзе якога вывучаліся абрады і традыцыі. Тут можна ўвачавідкі ўпэўніцца, якая шчодрая гэта зямля на таленты, як ашчадна адносяцца тут да свайго, спаконвечнага. Урачыстасці прадоўжыліся ў Добрушы, у раённым Доме культуры. 
У фае сустракала выстава карцін знакамітых мастакоў, цэнтральнай з’явілася работа Нінэль Шчаснай “У снежныя зімы” з выявай Івана Шамякіна. Дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, ганаровы грамадзянін Добруша Уладзімір Пракапцоў зазначыў, прадстаўляючы выставу: “Я вельмі шчаслівы знаходзіцца сярод сваіх землякоў”. І перадаў у дар Добрушскаму краязнаўчаму музею сваю работу “Старыя гнёзды”. На выставе змешчаны і 14 пейзажаў пляменніка Івана Шамякіна гамяльчаніна Міхаіла Калініна.

На ўрачыстым вечары “Пра тое, якім мы яго памятаем” міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў выказаў шчырую ўдзячнасць кіраўніцтву раёна за важкі ўнёсак у развіццё культуры. Усе прысутныя бы прыгарнуліся сэрцам да лёсу Івана Пятровіча Шамякіна, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, сапраўднага патрыёта сваёй Айчыны, калі ён зірнуў з відэаэкрана ў залу і шчыра распавёў пра творчыя задумы сваіх твораў, перажытае. 
Сардэчнае вітанне ад пісьменнікаў Гомельшчыны перадаў дабрушанам Уладзімір Гаўрыловіч.
Цудоўным падарункам землякам народнага пісьменніка Беларусі стала канцэртная праграма ў выкананні народнай артысткі Беларусі, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” Галіны Паўлянок. 
“Гомельская праўда” пацікавілася ў міністра культуры, які твор Івана Шамякіна зрабіў на яго мацнейшае ўражанне?  Вось што расказаў Барыс Святлоў:

— Найперш, раман “Атланты і карыя­тыды”. Я пасля перачытаў шмат чаго з напісанага Іванам Пятровічам. І нават, едучы сюды, захапіў кампакт-дыск з фільмам “Эпілог”. Гэта, здаецца, апошні кінасцэнарый, які напісаў Іван Шамякін. Фільм выйшаў у 1994 годзе. Вы памятаеце, наколькі гэта былі складаныя часы, калі парушыўся адзін светапо­гляд, парушыўся Савецкі Саюз. Калі мы жылі яшчэ не ў новым свеце, жылі ў, так сказаць, пераходны перыяд. Гэты кіна­сцэнарый Шамякіна, які быў пакладзены ў аснову фільма, — гэта адчуванне, разважанні, адносіны Івана Пятровіча да таго, што было, што сталася і што будзе. Паглядзіце менавіта гэтую стужку: якія глыбокія ідэі былі закладзены Іванам Шамякіным і рэжысёрам Ігарам Дабралюбавым. 

Новости


20240419_091146.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать