Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх



Як студэнты ГДУ імя Ф. Скарыны шануюць абрады продкаў

4725 0 22:29 / 06.01.2020
Каляды здавён святкуюцца ў Беларусі. 

DSCN2552.jpg

Усе вечары на працягу двух тыдняў з 6 па 19 студзеня (па новым стылі) называліся святымі. У абраднасці вызначаліся тры куцці. Першая – посная, адзначалася 6 студзеня. Другая – шчодрая, багатая, тоўстая, святкавалася напярэдадні старога Новага года, 13 студзеня. Галодную, хрышчэнскую, сустракалі 18 студзеня, напярэдадні Вадохрышча.

Пра гэтыя і іншыя асаблівасці непаўторных Каляд распавядалі студэнты-філолагі і географы ГДУ імя Ф. Скарыны на вечарыне ў актавай зале Славянскай бібліятэкі. Хлопцы і дзяўчаты ў нацыянальных строях падкрэслівалі, што сёлета варта ўсім на першай куцці прамаўляць рытуальны дыялог заклікання марозу. Так, як гэта рабілі ў вёсцы Новы Шлях Брагінскага раёна – гаспадар падыходзіў да акна і казаў: «Мароз, мароз, хадзі кашу есці, а летам не хадзі, бо будам біць жалезнымі пруццямі!» 

Студэнты пад кіраўніцтвам прафесара кафедры рускай і сусветнай літаратуры Валянціны Новак і дацэнта кафедры беларускай мовы Святланы Вяргеенка прадставілі ў сцэнках і дыялогах усю самабытнасць калядна-навагодняй абраднасці. Прывялі шмат цікавых прыкладаў пра святкаванне ў розных рэгіёнах Беларусі. Гумар, весялосць унеслі калядоўшчыкі, якіх здорава сыгралі Кірыл Кірыленка, Ігар Кірэеў, Алег Лісіцкі, спявачкі Аляксандра Дрывайла, Вераніка Дземідовіч і многія іншыя. Каларытным дапаўненнем стала выступленне і відэапрэзентацыя студэнта Джайхуна Сараева пра асаблівасці святкавання Новага года – Наўруза – у Туркменістане.

Дарэчы, ніводнае са святаў цыкла «Абрады славянскага люду» не праходзіць у «славянцы» без дапамогі і душэўнай падтрымкі загадчыцы бібліятэкі Святланы Дэй-Рачынскай і бібліёграфа Людмілы Ноздрынай, чытачоў. З Калядамі ўсіх вас, шаноўныя!
Фото goub.by
Культура
Горин_сайт.jpg

bbjff8hml2c01i7ceprql7cojdn6uh18.png
гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
Горин_сайт.jpg