Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх



Крэатыўныя студэнты ГДУ атрымалі дыпломы Міністэрства адукацыі

4593 0 23:22 / 02.04.2019

Больш за 10 студэнтаў і творчых калектываў ГДУ імя Ф. Скарыны ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі за ўдзел у конкурсах рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнцаў і студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыі 2018».


Мэта фестывалю, які праводзіцца з 2003 года, – грамадзянска-патрыятычнае і мастацка-эстэтычнае выхаванне моладзі, падтрымка творчых ініцыятыў. Арганізатары "АРТ-вакацый" – Міністэрства адукацыі і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. А ўдзел у фестывалі прымаюць студэнты дзённай формы навучання ўстаноў вышэйшай адукацыі, а таксама творчыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы.

Выдатныя вынікі ў «АРТ-вакацыях 2018» прадэманстравалі студэнты філалагічнага факультэта ГДУ. Здольныя, творчыя і крэатыўныя, яны адзначаны дыпломамі рознай ступені.

Так, у намінацыі “Публіцыстыка” ў філолагаў ГДУ адразу тры дыпломы: І ступені – у Аляксандры Тамашковай, ІІ ступені – Яўгена Пархоменкі, ІІІ ступені – Анастасіі Чэкан.  Дадонава Анастасія ўзнагароджана дыпломам II ступені ў намінацыі “Паэзія”.

Акрамя таго, дыплом ІІ ступені заваявалі Аліна Мельнікава і Мікалай Абазавік на рэспубліканскім конкурсе сучаснай лічбавай  творчасці студэнтаў “АРТ-партал” (намінацыя “Рэцытыцыя. Творчы вопыт”). У Мікіты Малашкова дыплом ІІ ступені ў намінацыі “Студ-арт. Творчы вопыт” (відэа). Дыпломам ІІІ ступені (намінацыя “Фотаканцэпт”) рэспубліканскай выставы візуальнай творчасці  студэнтаў “Грані творчасці” ўзнагароджана Паліна Заўтрыкава.  

Фото Уладзіміра Чысціка
Образование
Горин_сайт.jpg

Экорес_сайт.jpg
bbjff8hml2c01i7ceprql7cojdn6uh18.png
гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
Горин_сайт.jpg