Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Конкурс чытальнікаў правялі ў ГДУ

1617 0 23:29 / 20.05.2019

Лепшага чытальніка выбіралі на філалагічным факультэце, а прысвяцілі свята паэзіі Году малой Радзімы.

Студэнты-філолагі таксама сустрэліся з рэдактарам аддзела эканамічнага жыцця жлобінскай раённай газеты “Новы дзень” Мікалаем Шуканавым. Мікалай Васільевіч расказаў пра Жлобін, яго гісторыю і сучаснасць. Студэнты зацікавіліся творчым шляхам пісьменнікаў са Жлобіншчыны. Шуканаў распавёў пра журналісцкія будні, цікавых людзей раёна, пра працу на карысць малой і вялікай Радзімы.

На сустрэчы выступілі таксама выкладчыкі ГДУ імя Ф. Скарыны. Прафесар кафедры беларускай мовы доктар філалагічных навук Аляксандра Станкевіч паэтычна і натхнёна расказала пра сваю малую радзіму – Навагрудчыну. Дацэнт кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства Алена Халяўка гаварыла пра Гомель, у якім яна нарадзілася і жыве.

 

Образование


20240419_091146.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать