Конкурс на лепшае чытанне прозы прайшоў у ГДУ
1318 0 19:03 / 10.10.2019
Конкурс правялі на кафедры беларускай мовы філалагічнага факультэта ў рамках літаратурнай гасцёўні, прысвечанай 95-годдзю славутага беларускага пісьменніка. Журы ў складзе выкладчыкаў кафедры вызначыла пяць лепшых чытальнікаў: гэта студэнты другога курса Вераніка Барадзін, Кацярына Бычык, Алеся Дзядкова, Катрын Ніцыеўская і Ангеліна Шчарбатая.
У госці да філолагаў прыйшлі і туркменскія студэнты геолага-геаграфічнага факультэта. Ім цікава было паслухаць прыгажосць беларускага слова і нават самім паказаць майстэрства чытання на нашай роднай мове.
Самое читаемое
Другие статьи раздела
0 Обсуждение Комментировать