Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх



Адкрыццё выставы работ па выцінанцы

5530 0 18:15 / 08.02.2017
8 лютага ў  выставачнай зале Гомельскім абласным цэнтры народнай творчасці адбудзецца адкрыццё сумеснай выставы работ па выцінанцы майстрыхі з г. Нароўлі Юліі Каўрус і вучняў Гомельскага дзяржаўнага абласнога палаца творчасці дзяцей і моладзі пад кіраўніцтвам Людмілы Сычовай.

Выцінанка — від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, ажурны ўзор, выразаны з паперы — у Беларусі вядома з ХІХ стагоддзя. Яна была ў асноўным аднакаляровая, узоры геаметрычныя, раслінныя, радзей — зааморфныя або антрапаморфныя. Мела прынцып шматразовага складвання, сіметрычнасці ўзору, дэкаратыўнасці, выкарыстоўвалася для афармлення жылля, аздаблення інтэр’еру да святаў.
Сучасная беларуская выцінанка характэрная сваёй багатай і разнастайнай тэматыкай, тэхнікай выканання, арыгінальнымі дызайнерскімі рашэннямі, але пры гэтым заўсёды арыентуецца на народныя традыцыйныя матывы.
Яркім прадстаўніком дадзенага віду дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з’яўляецца дырэктар ГУК «Нараўлянскі раённы цэнтр рамёстваў» Юлія Каўрус — член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, удзельніца рэспубліканскіх, раённых выстаў (мерапрыемстваў). Сюжэты яе работ — міфалогія, святы і абрады, архітэктура, вобразы з класічнай літаратуры і, наогул, наша краіна, Беларусь.
Таксама вартыя ўвагі работы вучняў Палаца творчасці дзяцей і моладзі, якія неаднаразова прымалі ўдзел у рэспубліканскіх, абласных, гарадскіх конкурсах, выставах і сталі пераможцамі гарадскога конкурсу «Беларускі матыў», абласных конкурсаў «Табе прысвячалася, Белавежская пушча!», «Выратавальнікі — вачыма дзяцей», «Цуд, імя якому — кніга», «Калядная зорка», «Чароўныя ўзоры», рэспубліканскіх конкурсаў «Юныя таленты Беларусі".


















Фото аўтара
Культура


bbjff8hml2c01i7ceprql7cojdn6uh18.png
УП Экорес сайт.jpg
гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать