Стамiлiся чакаць вясну? Паскарайце яе прыход. Бярыце прыклад з валаўчан, якія ўсёй вёскай разам з гасцямi адсвяткавалі Саракi. А пасля Саракоў і сонца гарачэйшае, і вясна ўжо не за гарамі.
Унікальнае свята з аўтэнтычнымі песнямі і абрадамі адзначаюць 22 сакавіка. Вам вельмі пашанцуе, калі станеце ўдзельнікамі беларускай традыцыі, карані якой у далёкім мінулым. Сутнасць свята ў тым, што людзі імкнуцца наблізіць вясну. Напярэдадні пякуць з цеста абрадавых жаўрукоў, якіх потым падкідаюць у неба, каб яны паклікалі вясну. Людзі водзяць карагоды, спяваюць песні-вяснянкі і заклічкі, ладзяць гульні. Для добрага ўраджаю цягаюць кола па полі. Адметны настрой ствараюць казлоўскія бабулі, песні якіх маюць магічнае гучанне, ад іх на душы робіцца цяплей.
Свята захавалася дзякуючы супрацоўнікам Валаўскага цэнтра народных традыцый, якія карпатліва адраджаюць абрад. Актыўна дапамагаюць ім артысты народнага фальклорнага калектыву «Валошкі», бабулі з вёскі Казлы і дзеці з мясцовай школы.
Ну а зараз усё разам паклічам вясну:
Дай ужо ж вясна, дай ужо ж красна,
А з стрэх вада капле, а з стрэх вада капле.
А ўжо ж табе, хлопчыначка, вандрованька пахне.
Вандруй, вандруй, хлопчыначка, да ў чыстае поле.
А за ім жа дзяўчыначка, дай сцежачку поле,
Сцежачку поле, вярніся, саколе.