Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх



Канцэрт духоўнай музыкі адбыўся ў Гомелі (фота)

2421 1 04:59 / 10.01.2012
Канцэрт духоўнай музыкі, прысвечаны светламу святу Нараджэння Хрыстова, адбыўся ў Гомелі. Тое, што ў вялікай зале грамадска-культурнага цэнтра ў гэты вечар не хапала месцаў для ўсіх жадаючых, бадай, нікога не здзівіла. Дарослыя і дзеці займалі ўсе магчымыя месцы ў зале, стаялі ў праходах, сядзелі на прыступках і прынесеных дадатковых крэслах. Распачаў музычную вечарыну хор святароў сабора святых Пятра і Паўла пад урачысты перазвон. Цудоўнае свята праваслаўным вернікам падарылі таксама таленавітыя выканаўцы каледжа мастацтв імя Н. Ф. Сакалоўскага, камерны хор «Адраджэнне» гарадскога цэнтра культуры, народны харавы калектыў «Дзянніца» ГДУ імя Ф. Скарыны, творчыя калектывы Гомеля, Светлагорска і гарадскога паселка Акцябрскі. Узнёслыя гукі царкоўных песнапенняў, інструментальныя шэдэўры сусветнай класікі і калядныя напевы пранікалі ў душу. У сваім звароце да праваслаўных вернікаў архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Арыстарх пажадаў, каб традыцыі ладзіць падобныя вечарыны развіваліся і атрымлівалі большае распаўсюджанне ў раёнах вобласці: — Канцэрты духоўнай музыкі яднаюць людзей. Яны запаўняюць і дапаўняюць тыя царкоўныя службы, што прысвечаны вялікаму святу Ражства. Бо мы, пранікая ў змест духоўных спеваў, робімся больш добрымі, прасветленымі, чыстымі. І дай нам Бог дабрыні, міру, дабрабыту, нягледзячы на нягоды, што здараюцца з намі. Каб мы адчувалі бязмежную духоўную радасць, якую абвясцілі анёлы, калі нарадзіўся Хрыстос. Каб яна заставалася ў нашых душах, сем’ях, нашым беларускім народзе. Святочны канцэрт наведалі прадстаўнікі выканаўчай улады, у тым ліку старшыня аблвыканкама Уладзімір Дворнік і старшыня Гомельскага гарвыканкама Віктар Піліпец. — Ражство — добрае, светлае свята, якое ўсе любяць, — адзначыў Уладзімір Дворнік. — Гэта час даць адзнаку сабе, сваім учынкам: што ты зрабіў для таго, каб нашым людзям жылося лепей. Гэтае свята дае магчымасць успомніць усё, што зроблена, і падумаць над тым, што яшчэ трэба зрабіць.   Фотаздымкі:
Фото Олега Белоусова
Культура


bbjff8hml2c01i7ceprql7cojdn6uh18.png
УП Экорес сайт.jpg
гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
Кстати:) 01/01/1970 03:00
Хотелось бы, чтобы при публикации фотографии указывалось название коллектива.  Получается, что в статье говорится об одних коллективах, а на фотографии - совсем другой. А этот коллектив достоин упоминания о нем!!! Кстати, название у этого коллектива: "Этнашкола "Традыцыя"
Цитировать