Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх



Лельчыцкі «Карагод» на курскай зямлі

1903 0 03:11 / 17.05.2012
Узорны фальклорны ансамбль «Карагод» Ліплянскага сельскага Дома культуры Лельчыцкага раёна стаў дыпламантам фестывалю-конкурсу дзіцячых фальклорных калектываў «Дзёжкін карагод». Песеннае спаборніцтва праходзіла ў расійскім горадзе Курску. Геаграфія фестывалю вельмі шырокая. У ім прынялі ўдзел калектывы з Масквы, Валгаграда, Разані, Варонежскай, Белгарадскай, Пензенскай, Бранскай і іншых абласцей Расійскай Федэрацыі, а таксама Украіны і Беларусі. Як паведаміў начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Сяргей Гаўрылавец, удзельнікі Ліплянскага «Карагода» пабывалі на радзіме вядомай рускай спявачкі Надзеі Плявіцкай ў сяле Віннікава, у гонар якой і праводзіўся фестываль. Юныя артысты наведалі музей яе імя і выступілі з канцэртам у мясцовым Доме культуры. Па выніках фестывалю-конкурсу ансамбль «Карагод» узнагароджаны спецыяльным прызам і дыпломам за захаванне нацыянальных танцавальна-песенных традыцый. Дыпломам фестывалю таксама адзначана салістка Вольга Ашурава.
Культура


bbjff8hml2c01i7ceprql7cojdn6uh18.png
УП Экорес сайт.jpg
гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать