Роднаму краю
Край мой прыгожы,
край мой Палескі,
Край працавітых і слаўных людзей!
У палях тваіх – збожжа,
у душы тваёй – песня,
А нам ўзнагародаю
кожны твой дзень!
Край мой чароўны,
край мой дзівосны,
Я развітацца з табой не змагу.
Роднае мовы шчымлівую млоснасць
Я на ўсё жыццё зберагу!
Дзе б ні бывала,
куды б ні з’ язджала,
Зноўку вярталася толькі дамоў:
Мне ў землях далёкіх,
чужых не хапала
Тваёй прыгажосці, маіх землякоў.
А хтосьці, напэўна,
даўненька зайздросціць
Краінам заморскім, дзе век не былі…
А я ганаруся,
што я – з БЕ-ЛА-РУ-СІ,
З Палескага краю,
з цудоўнай зямлі!
Лілія Краўчанка
(Мележ)
(Мележ)