Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх



«Ураджай» Купалаўскага тэатра пакажуць у прамым эфіры на VOKA 4 мая

3535 0 21:53 / 30.04.2020

Доступ да прагляду бясплатны для карыстальнікаў відэасэрвісу з любой кропкі Беларусі і за яе межамі. Паказ пачнецца а 19-й гадзіне.

photo_2020-04-29_11-48-12.jpg

«Ураджай» – спектакль па п'есе аднаго з самых запатрабаваных беларускіх драматургаў сучаснасці Паўла Пражко. Яго тэксты перакладаюцца на дзясяткі моваў свету, ставяцца на сцэнах розных краін і абмяркоўваюцца на міжнародных конкурсах, але ў Беларусі імя Пражко можна ўбачыць на афішах нешматлікіх тэатраў.

Купалаўскі тэатр выпусціў прэм'еру «Ураджай» у мінулым сезоне, і зараз гэта адзін з найбольш папулярных спектакляў на Камернай сцэне. Яго рэжысёр – Дзмітрый Цішко, знаёмы гледачам па пастаноўцы «Каханне як мілітарызм», якую таксама трансліравалі на VOKA. Гэтым разам ён узяўся за гісторыю чацвярых маладых людзей, якія прыйшлі збіраць яблыкі ў садзе, але ў іх увесь час штосьці ідзе не так – пчолы джаляць, скрыні развальваюцца да цвікоў, а сама садавіна аказваецца каменнай.

photo_2020-04-29_11-48-21.jpg

Прамы эфір 4 мая будзе даступны ў мабільным прыкладанні VOKA ці на сайце voka.tv з любой прылады і ў сетцы любога аператара Беларусі іншых краін свету нават без аўтарызацыі. Шматкамерная мастацкая здымка ў высокай якасці дазволіць кожнаму гледачу максімальна паглыбіцца ў атмасферу тэатральнай залы і ўбачыць усё, што адбываецца на сцэне, з розных ракурсаў. 

Фото Купаловского театра
Культура


bbjff8hml2c01i7ceprql7cojdn6uh18.png
УП Экорес сайт.jpg
гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать