Вверх
Гурт “Палац” выступіць у Гомелі 27 студзеня
У межах гастрольнага тура да 20-годдзя калектыву “Палац” упершыню завітае ў горад над Сожам з вялікім сольным канцэртам, паведаміў кіраўнік моладзевага аб’яднання “Рок-цэнтр” Павел Паўліхін. Выступ знакавага для беларускай фолк-музыкі гурту адбудзецца на сцэне гарадскога цэнтра культуры. У Гомелі “Палац” прэзентуе новы альбом “Кола грукатала”, які нядаўна пабачыў свет. Яго адметнасць у тым, што абсалютная большасць песень — зусім не народныя, як здаецца на першы погляд, а напісаныя лідарам калектыву Алегам Хаменкам. “Палац” — яскравая з’ява на айчыннай музычнай сцэне. Гурт славіцца выдатнымі “жывымі” выступамі, і можна толькі параіць не прапусціць такі канцэрт. Фото generation.by
Культура