У межах гастрольнага тура да 20-годдзя калектыву “Палац” упершыню завітаў ў горад над Сожам з вялікім сольным канцэртам. У Гомелі “Палац” прэзентаваў новы альбом “Кола грукатала”, які нядаўна пабачыў свет. Яго адметнасць у тым, што абсалютная большасць песень — зусім не народныя, як здаецца на першы погляд, а напісаныя лідарам калектыву Алегам Хаменкам. “Палац” — яскравая з’ява на айчыннай музычнай сцэне. Гурт славіцца выдатнымі “жывымі” выступамі.