Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


6 сакавіка ў Мінску ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адбудзецца літаратурна-мастацкае свята “Маст-read: Шамякін, Мележ, Крапіва”

3125 0 16:05 / 04.03.2021

Як вядома, 2021 год шчодры на літаратурныя юбілеі. Пачаўся ён са святкавання 100-годдзяў з дня нараджэння двух нашых землякоў, народных пісьменнікаў Беларусі Івана Шамякіна і Івана Мележа, а 5 сакавіка — 125-годдзе з дня нараджэння яшчэ аднаго ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Кандрата Крапівы.

На мерапрыемстве ў сталічным музеі нібы стрэнуцца два віды мастацтва — выяўленчае і літаратура. Наведвальнікаў чакаюць знаёмствы з унучкай Кандрата Крапівы кандыдатам мастацтвазнаўства Аленай Атраховіч і ўнукам Івана Мележа мастаком Іванам Сямілетавым. Урыўкі з твораў народных пісьменнікаў прачытаюць заслужаны артыст Беларусі Валянцін Салаўёў і актрыса Марта Голубева. Будзе і вольны мікрафон для гасцей, дзе можна будзе агучыць свой любімы твор віноўнікаў свята.

У Нацыянальным мастацкім музеі будзе таксама выстава графічных, жывапісных і скульптурных работ вядомых беларускіх мастакоў: выявы творцаў, герояў іх твораў, па якіх сучаснікі здолеюць дапоўніць уласныя ўяўленні пра знакамітых майстроў слова. Музычны падарунак рыхтуе “Дударскі клуб”.

Культура


20240419_091146.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать