Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх



Вечар этнічнай музыкі адбудзецца ў Гомелі

1987 0 21:16 / 25.02.2013
Вечар этнічнай музыкі адбудзецца 3 сакавіка, у нядзелю, а 16.00 у філіяле Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава ў Гомелі (пл. Леніна, 4, тэрыторыя палаца-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла). Госці вечара — мінчане Юлія Літвінава і Раман Яраш, карані якіх паходзяць з Гомельскага Палесся. Яны на высокім выканальніцкім узроўні прадстаўляюць непаўторную палескую традыцыю спеваў з падводкай. На вечары выканаюць пазаабрадавыя песні у традыцыйнай манеры (на два галасы), а таксама песні ў мінімальным акустычным суправаджэнні (гітара, вуснавы гармонік). Юлія заспявае масленічныя і вясновыя песні. Фармат сустрэчы плануецца максімальна набліжаны да атмасферы традыцыйных народных вячорак, калі няма яўнага падзелу на артыстаў і гледачоў, калі спевы перамяжоўваюцца сяброўскімі размовамі і арганічна працягваюцца сумеснымі танцамі пад дуду і бубен. Кошт квітка: 20 000. Для тых, хто прыйдзе не адзін, а таксама тых, хто прыйдзе ў беларускіх строях — зніжка 50%.
Фото аўтара
Культура


bbjff8hml2c01i7ceprql7cojdn6uh18.png
УП Экорес сайт.jpg
гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать