Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Курсы подготовки к ЦТ в Гомеле (3).png



У Добрушы адбыўся адборачны тур XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур

6543 0 18:32 / 13.11.2021 Обновленно 16:45 / 18.11.2021
У Добрушскім раённым Палацы культуры адбыўся абласны адборачны тур XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.

 

Фестываль нацыянальных культур – гэта ўнікальная магчымасць назіраць сучаснае сузор'е талентаў прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей, якія жывуць і працуюць, вучацца ў Беларусі; магчымасць падвядзення вынікаў іх творчай дзейнасці. Для гледачоў кожны фестываль – адметная сустрэча з культурай іншых народаў, якая параджае ў сэрцы кожнага грамадзяніна нашай дзяржавы пачуццё асабістай значнасці і запатрабаванасці. Мерапрыемства садзейнічае рэалізацыі нацыянальна-культурных правоў, якія маюць вялікае значэнне для захавання міжнацыянальнай згоды і сацыяльнай стабільнасці ў Беларусі.

Этнаграфічнай асаблівасцю гэтага фестывалю з'яўляецца яго этапнасць: кожны раз яго арганізоўваюць і праводзяць на працягу двух гадоў. Спачатку ён праходзіць у раёнах, затым – у абласцях рэспублікі і, нарэшце, заключныя мерапрыемствы ў сталіцы свята – горадзе Гродна.

У гэтым годзе ў мерапрыемствах фестывалю прынялі ўдзел прадстаўнікі 9 нацыянальных культур з 14 раёнаў вобласці і Гомеля – украінцы, рускія, яўрэі, армяне, малдаване, немцы, англічане, ланкійцы. Удзельнікі прадставілі на фестывалі канцэртныя выступленні і выставачныя работы майстроў-рамеснікаў нацыянальных супольнасцяў.

Кожны з чарговых фестываляў мае свой непаўторны каларыт і асаблівасці, адрозніваецца ад папярэдніх.








































Фото Олега Белоусова
Культура
водители.jpg
Белоруснефть обучение.jpg
Сайт морозовичи-агро2.jpg
речицанефть 17.01.22.jpg
доброном_красный2.jpg
0 Обсуждение Комментировать

434х764 ГП.png