Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх


Маршрут праз беларускае сэрца

2057 0 23:11 / 03.05.2013
Чарнобыльскім шляхам у 1986 годзе прайшло шмат беларусаў, многія з іх не пакінулі свае хаты, нехта вярнуўся да іх праз гады, нехта асеў на новым, больш бяспечным месцы і марыць наведаць родныя мясціны. Прыкладна такім чынам і пабудавана сацыяльна-творчая праграма «Чарнобыльскі шлях — дарога жыцця».
  Штогод артысты і грамадскія дзеячы Беларусі напярэдадні чарнобыльскай гадавіны наведваюць забруджаныя радыяцыяй раёны Беларусі, таксама суседнія расійскія і ўкраінскія, ладзяць канцэрты, даюць магчымасць рэалізаваць творчыя здольнасці дзецям і падлеткам, якія нарадзіліся на гэтай зямлі і кожны раз упэўніваюцца, што рэгіёны развіваюцца і прыгажэюць. Арганізатары гэтай праграмы — Дэпартамент па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС, Міністэрства культуры, Беларускі фонд міру і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Па маршруту надзеі, міра і сяброўства ў гэтым годзе праехалі беларускі дзяржаўны ансамбль народнай музыкі «Свята», лаўрэаты міжнародных конкурсаў і фэстаў Генадзь Санько і Аляксандр Заўгародні, а таксама гурт ByCity. Кожны год канцэрты ладзяцца ў новых населеных пунктах. У аграгарадку Баршчоўка Добрушскага раёна сустракалі артыстаў з непрыхаваным захапленнем і гасціннасцю. — Такога ўзроўню артысты выступілі на сцэне Баршчоўскага Дома культуры першы раз, — расказаў начальнік аддзела культуры Добрушскага райвыканкама Рыгор Козыраў. — Спадзяемся, што мы зноў сустрэнемся ў красавіку наступнага года. Беларускіх артыстаў упершыню сустракалі і ў раённым цэнтры Гардзееўка Бранскай вобласці. Тут таксама нячаста бываюць прафесійныя артысты. Гледачы з замілаваннем дзякавалі беларусам і не шкадавалі далоняў, а кіраўніцтва раёна ў гэты час ужо дамаўлялася з мастацкімі кіраўнікамі наконт наступнага выступлення. А вось у горадзе Ветка «Чарнобыльскі шлях — дарога жыцця» бывае штогод. Сустрэліся гледачы і артысты як старыя знаёмыя. Тут ужо захапляліся талентамі прафесіяналаў. Заваявалі іх сэрцы сваімі выступленнямі юныя салісткі веткаўскіх творчых калектываў Аліна Кавалёва, Мілана Урбановіч, Аліна Галустава і Сафія Дарашкова. Дарэчы, яны прымуць удзел у фінальным канцэрце, які адбу­дзецца ў Мінску. Такім чынам, праграма акцыі з’яўляецца яшчэ і выдатнай стартавай пляцоўкай для юных творчых талентаў. У гэты ж дзень творчая каманда выступала і ў пасёлку гарадскога тыпу Чырвоная Гара Бранскай вобласці. І тут творчыя калектывы беларусаў не ў першы раз. Адкрыла канцэрт юная чырвонагорская салістка Вікторыя Андрушына песняй «Я жыву ў Расіі». Яе таксама запрасілі на фінальны канцэрт у беларускую сталіцу. І, вядома, у які раз чырвонагорцы прасілі творчую каманду прыязджаць да іх.
Культура
Горин_сайт.jpg

изображение_2024-10-01_152202589.png
Мозырь.jpg

гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
Горин_сайт.jpg